недалёка = Прыклад пад лаўкаю знойдзеш = Недалёка шукаць (шукаючы) = Недалёка хадзіць, у нас гэта самае 924. Не к добру — Не на добрае 925. Не к месту — Недарэчы = Ні ў пяць ні ў дзесяць = Ні да бока ні да вока = Як з санямі на стол. Гл. 971 926. Не к ночи будет сказано — Не проці ночы кажучы = Не перад ноччу кажучы = На заднія дні няхай будзе памянута = Заднімі днямі памянута = Не пры табе пісана, не пры мне казана = Не за хлебам памянута. Гл. 940 927. Не лаптем щи хлебать — Не абораю хлеб кроіць = Не з гліны злеплены. Гл. 932 928. Не лезет в глотку (в горло) — У рот не ўбіць (не лезе) = У душу не ўбіць (не лезе) = У душу не пускае = У роце расце = Ні да роту = Ні да зубу 929. Ненасытная утроба — Конская ежа = Плячысты на жывот = У кішках мазгі = Ненажэра. Гл. 503 930. Не на того напал — Сама той 931. Не обращать внимания — Не зважаць = Увагі не мець = Не браць да галавы 932. Не обсевок в поле — Не з пустога хлява затычка = Не з парожняй бочкі затычка = Не цыган душу ўлажыў. Гл. 927 933. Не от мира сего — Як не з гэтага свету = Як душа без цела 934. Не покладая рук — Душы паслухаючы = Душы прыслухаўшы (прыслухаючы) = Рупліва як пчала (як мурашка) 935. Не поминай лихом — Не спамінай ліхога = Не ўспамінай (не згадвай) благім словам 936. Не по нраву — Не даспадобы = Не да носа = Не ў прыкуску 937. Не приведи господь (бог) — Не давядзі свет = Хай бог абносіць (бароніць) = Не давядзі бог. Гл. 992, 1278 938. Не разбери-поймешь — І тут гу-гу і там гу-гу, і нічога разабраць не магу = Разбярэшся тут з табою, як у лесе з бараною: то за елку, то за хвою. Гл. 1158 939. Не робкого десятка — Не з баязлівых = Не з палахлівых. Гл. 996 940. Не ровён час — Няўрокам кажучы = Не тут кажучы = Не пры нас казана = Не ў вашай (не ў гэтай) хаце спамінаючы = Не пра нас (не пра вас) кажучы. Гл. 926
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
95 👁