809. Кишка тонка — Кароткія пяты = Кароткія завароткі
810. Класть зубы на полку — Зубы на паліцу класці = Зубы за грады (за градкі) класці = Чакаць зіміцу, зубкі склаўшы на паліцу. Гл. 1184, 1342
811. Клевать носом (дремать сидя) — Акуні цягаць (вудзіць) = Табаку важыць = Дзяды вадзіць = Борухі вадзіць = Носам вадзіць
812. К морковкину заговенью — На святыя ніколі = На святыя Міколы або ніколі = На святы Адам. Гл. 814, 1083
813. Ко всем чертям (к чертям собачьим) — У балота = У аржавень = У вір = На ростані = На сухі лес = У катнія рукі = На лясы, на балоты. Гл. 834
814. Когда рак (на горе) свистнет — Як воўк шчанём будзе і брахаць хвастом будзе = Як на далоні валасы парастуць = Як будзе баба дзеўкаю = Хутчэй бусел жарабя ўродзіць = Тады, хіба, перастане, як сарока бела стане. Гл. 812, 1083
815. Кожа да кости — Ногі ды рогі = Рэбры ды скура = Адно косць ды скура = Ні духоў ні трыбухоў = Хоць рэбры лічы = Касцьмі барабаніць = Адны вочы блішчаць = Худы як дошка (як смык, як скрыпка) = Як ніколі нічога не еўшы. Гл. 676
816. Козел отпущения — Ахвярны казёл
817. Коломенская верста (высокорослый) — Пад (самае) неба = Вялікі як матавіна = Доўгі як жэрдка = Выгоністы як хвоя = Выгнала як тычыну = Вырасла як дырба
818. Комар носа не подточит — Камар носам не падлезе = Камар носа не падаткне
819. Конца-краю нет — Канца і меры няма = Канца-берагу няма (не відаць) = Ні канца ні меры. Гл. 514, 654, 788, 833, 945, 1013, 1050, 1301, 1304, 1305
820. Коптить небо — Зямлю цяжыць = Свет займаць = Свет смуродзіць = Дні церці
821. Косая сажень в плечах — Цэлы сажань у плячах = Плечы як засланка
822. Кот наплакал — З жабіны прыгаршчы = З антонаву слязу = Зайцу на закуску = У адну столку = Можна на пальцы спячы = Толькі вочы мачаць = Як вароне (сароцы) на хвасце панесці = Як кату пад'есці = Кот за адзін абед з'еў. Гл. 1169
823. Красная девица — Краса-дзеўчына
824. Краснеть до корней волос — Да самых вушэй чырванець = Аж спіна пачырванела = Ракі пячы
100 👁