825. Кричать не своим голосом — Нема крычаць = Крычма крычаць = Немым духам (голасам) крычаць = Ліхім крыкам крычаць. Гл. 549, 550, 793, 1333
826. Кровь с молоком — Здаровы як дуб скарбовы (як рыжык баровы, як лёд, як мур) = Здаровы як дуб ды моцны як зуб = Сыр ды малако = Як перапечка = Як конь стаенны = Румяны як пернік = Маладзіца як брусніца
827. Крутить (заводить) шарманку — Катрынку заводзіць. Гл. 673
828. Куда ветер дует — Які вецер павее = Куды вецер, туды я = Куды ветрык вее
829. Куда ворон костей не заносил — Дзе зязюлі не кукуюць = Дзе камар козы пасе = Дзе саболі пасвяць = Дзе горкі перац расце = Дзе нашыя вароны не лятаюць = Дзе чорт хамуты не вешае. Гл. 714, 1282
830. Куда глаза глядят — У свет вочы = Куды вочы павядуць = За вачыма = Дзе вочы панясуць. Гл. 831
831. Куда ноги несут — Перад сабою = У белы свет = Куды ногі панясуць. Гл. 830
832. Кукиш с маслом — Гула смаленая (асмаленая) = Фіга на талерцы = Трасцы з макам = Хваробы з трасцаю (трасцы з хваробаю)
833. Куры не клюют — Грошай як трэсак (як смецця, як мякіны, як пяску, як гразі) = Грошай як у чорта = Сабакі не ліжуць. Гл. 514, 654, 788, 819, 945, 1013, 1050, 1301, 1304, 1305
834. К чертовой матери (к чертовой бабушке, к черту, к лешему) — К нячысціку = К д'яблу = К рагаціку = Да цмока = Да балотніка = Да вадзяніка = Да лесавіка = Да хатніка = Пад чортаву галаву = Пад халеру. Гл. 813
835. Лакомый кусок — Ласы (смачны) кавалак = Надны (панадны) кавалак
836. Лаптем щи хлебать (о некультурном, неотесанном человеке) — Аборай хлеб кроіць = Вяроўкаю хлеб рэзаць
837. Легок (скор) на ногу — Хуткі на хаду = Лёгкі на ногі = Хуткі (шпаркі) як стронга = Шпаркі як бліскаўка (як маланка, як бліскавіца)
838. Лежать на боку — Лежні спраўляць = Бакі аціраць = Халадкі аціраць = Крыцаю ляжаць. Гл. 490, 619, 1045, 1106, 1212
91 👁