Старонка 72
◀ / 226 ▶
з яго скуру лупілі = Як за язык пачэплены = Як на гвалт = Як на жывот. Гл. 549, 550, 825, 1333 794. Как с гуся вода — Ані ў знак = Як не лысы = І ні лыс Габрусь 795. Как сквозь землю провалился — Прапаў як у процьму ўпаў = Як вадою разліўся = Як праз зямлю праваліўся = Як перуном спаліла = Прапаў і сонцам запаў. Гл. 761 796. Как сквозь сон — Як праз сон = Як у сне 797. Как с козла молока — Як ад быка малака = Ні лою ні ўдою = Карысці як з порхаўкі = Карысці як з быка: ні воўны, ні малака = Як з казла: ні руна ні малака 798. Как с луны свалился — Як сёння з яйка вылупіўся = Хіба (няйначай) з неба зваліўся = Быццам з неба спаў = З дуба зваліўся 799. Как собака на сене — І не гам і не дам = Сам не гам і людзям ( другому) не дам 800. Как собаке пятая нога — Як пятае кола ў возе (да воза) = Як сабаку другі хвост. Гл. 776, 777, 789, 792 801. Как сыр в масле кататься — Як сыр у смятане (як клёцкі ў масле) плаваць (жыць) = Як галушка па масле плаваць = Бы сыр у масле качацца (пялёгавацца, купацца). 802. Как угорелый — Як апантаны = Як ачмурэлы = Як шалёны = Як дурны = Як блёкату аб'еўшыся = Як мыш абсмаленая. Гл. 546, 551, 604, 736, 781, 1030, 1201, 1213, 1332 803. Как ужаленный — Як апараны = Як варам абліты = Як муха ўкусіла = Як ад іскры = Як заяц з-пад купіны 804. Как у Христа за пазухой — Як за богам = Як у божым вушку = Як у бога за плячыма = Як у бога за печчу = Як у матчыным жываце. Гл. 770 805. Как черепаха (ползти, тащиться) — Як муха па смале (на сыроватцы) = Як з гаршкамі на торг = Паўзці як вусень (як смоўж, як чарапаха) = Цягнуцца як рапуха. Гл. 732, 1046 806. Кануть в небытие (в Лету) — У нябыт адысці = У няпамяць пайсці 807. Кататься (валяться) со смеху — Ад смеху заходзіцца (класціся, качацца, залягацца) = Покатам класціся = З рогату паехаць = Жывыя смехі. Гл. 674, 1276 808. Кишка кишке весть подает ( кукиш кажет) — Кішка з кішкаю сварыцца = Салаўі ў жываце спяваюць = Кішкі марша граюць. Гл. 675, 847
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
84 👁
◀ / 226 ▶