на вадзе = Са слыхамі пайшоў = І знаку не відаць (не засталося) = Знаку аніякага (аніякенькага). Гл. 724, 1075
750. Испокон века — Спракон вякоў = Спраку (спроку) веку = З продкаў вякоў = Спрадвеку. Гл. 544
751. Исчадие ада — З пекла родам = Чортам падшыты = Чортава колла = Анцыпар няшчасны = Халера з-пад цёмнай хмары = Чортаў брат (сын, дух) = Чорт смалены з бурага балота = Нелюдзь нейкая. Гл. 1244, 1320
752. И так и сяк — І так і гэтак = То бокам то скокам = Скокам, бокам, павалокам. Гл. 753
753. И туда и сюда — І туды і сюды = І тудою і сюдою = І сюды Мікіта і туды Мікіта. Гл. 752
754. Ищи ветра в поле — Даганяй ветру ў полі = Прапаў як туман = Як вадой разліўся. Гл. 647
755. Ищи дурака (дураков) — Няма дурных
756. Как аршин проглотил — Сядзіць (стаіць) як цвік = Няйначай кол пракаўтнуў
757. Как банный лист пристал — Прыліп як смала (як слата, як сала да падэшвы, як муха да мёду) = Прычапіўся як п'яны да плоту (як п'яніца да бутэлькі) = Смала смалою прывязаўся = Прыліп як бярозавы ліст у лазні = Прывязаўся як чорт да старой ігрушыны. Гл. 1103
758. Как будто язык проглотил — Цяляты язык аджавалі (ад'елі) = Маўчыць як без'языкі (як воцату выпіўшы, як камень пры дарозе, як мур, як слуп, як сыч, як рыба) = Маўчыць як немы (як нямко, як анямелы)
759. Как в аптеке — Мера і вера = Мера — вера, а вага — праўда = Дзе мера, там вера
760. Как варом обдало — Як халадзёнкай аблілі = Як агнём апякло = Як прыскам сыпнулі = Як жару сыпнулі
761. Как в воду канул — Прапаў як у ваду ўпаў = Пайшоў як з вадою = Прапала, і пырскаў не стала = Як камень у ваду = Як кулём на дно = Як у тон утануў = Як растаў. Гл. 795
762. Как в воду опущенный — Як жыць не збіраецца = Як пад зямлёю = Як цела без душы = Ні сцяты ні павешаны. Гл. 1155
763. Как ветром сдуло — Як вецер знёс (звеяў, развеяў) = Як вада змыла = Як венікам змяло = І след ветрам змяло. Гл. 775
764. Как вкопанный — Як скамянелы = Як аслупянелы =
86 👁