гад па зямлі) = Ідзе як за сабою воз цягне = Ідзе нібы спіць. Гл. 805, 1046
733. Идти своим чередом — Сваім парадкам ісці = Сваім ладам ісці
734. Извиваться ужом (изворачиваться) — Круціцца як вуж у вілах = Выкручвацца як вуж (як уюн) = Выпінацца (выкручвацца, круціцца) як скурат на агні = Выкручвацца як цыган на кірмашы
735. Из молодых да ранний — Малады, але спелы = Малады верабей, ды спрытны = Малое шчанё, а гаўкае
736. Изо всех сил — Як дуж = На ўсе жылы = З цэлай моцы = Што моцы = Як моц-сіла = Як з шыбеніцы сарваўся = Як чорт з пісьмом. Гл. 546, 551, 604, 781, 802, 1030, 1201, 1213, 1332
737. Из одного теста — Чэрці адной шэрсці = Бліны-ляпешкі з аднае дзежкі. Гл. 631, 892, 1003, 1004
738. Изо дня в день — Дзень пры дні = Што ў бога дзень = Па што дзень = Дзень у дзень = Кожнага дня
739. Из первых рук — Праз першыя рукі
740. Из-под палки — Як з найму = З прымусу = З прынукі = Пад прыгонам = Як шарварку адрабляе = Як пад бізуном = Як на паншчыне
741. Из пушки по воробьям — За мухай з абухам = За камаром з малатком
742. Из уст в уста — З вуха на вуха
743. И купит и продаст — Прадасць і грошы палічыць = Крамная скура = Сабакам падшыты
744. Иметь в виду — Мець на ўвазе (на прыкмеце) = На воку мець = Наўвеце мець
745. Иметь зуб — Вока не мець = Закалец мець. Гл. 641
746. И нашим и вашим — Табе, божа, і табе, божа = Крышыць буракі на абодва бакі = Жыве з сарокамі, жыве і з варонамі = І бога не гнявіць, і чорту дагадзіць
747. Искать днем с огнем — Удзень са свечкаю шукаць = Сонца днём з агнём шукаць
748. Искры из глаз посыпались — Семдзесят сем агнёў убачыў = Аж зоркі ў вачах заскакалі = Свечкі ў вачах засвяціліся = Яскаркі з аччу пасыпаліся
749. И след простыл — І след ветрам змяло = І следу не стала = Ні пылу ні следу = Як венікам змяло = Прапаў як цень
88 👁