Як прыкуты = Як стропаны (спутаны) = Застыў як певень пасля кукарэку. Гл. 771 765. Как в котле кипеть — Круціцца як уюн на патэльні = Круціцца як голы ў крапіве (ў мурашніку) = Падскокваць як кот на гарачай блясе. Гл. 523 766. Как волк на привязи — Злосці поўныя косці = Пячонка пячэцца = Злосны як спасаўская муха = Выскаліўся як сабака ў пастцы 767. Как говорится — Як той казаў = Казаў той = Так бы мовіць 768. Как гора с плеч свалилась — Як камень з грудзей ссунуўся = Нібы гара з плячэй (спала) = Як што з плеч ссунулася = Быццам камень з сэрца спаў 769. Как две капли воды — Як з вока выпаў (вырваны) = Голас у голас, волас у волас = Парушынкі (бубкі) падабраў = Нават крышкі пабраў = І крышкі бацькавы (матчыны) сцягнуў (пабраў) = І мэрачкі (кропелькі, крышачкі) пабраў = Кроплі зняў = Рыхтык (бацька, маці) 770. Как за каменной стеной — Як за мурам = Як за плотам = Як за каменнаю гарою. Гл. 804 771. Как изваяние — Як зачараваны = Нібы ўмураваны = Як стаўбень = Як слуп = Як пень у белы дзень = Як крыцаю сеў. Гл. 764 772. Как из ведра — Як з цэбра = Як з луба = Як з вяроўкі = Як з вядра = Як з конаўкі 773. Как из-под земли вырос — Выскачыў як казак з маку (як чорт з лазы, як жаба з куста) = Як з хмары спаў. Гл. 504, 1020 774. Как из рога изобилия — Як з рога дастатку = З рога ўсяго многа 775. Как корова языком слизала — Як вол злізаў = Як языком злізала = Як чорт хвастом накрыў = Як мышы з'елі. Гл. 763 776. Как корове седло — Як свінні завушніцы (пацеркі, набэдрыкі) = Як карове падсядзёлак (сядло, паўшоры) = Як да свінні кульбачка. Гл. 777, 789, 792, 800 777. Как мертвому припарки — Як памерламу кадзіла = Як хваробе кашаль = Як хвароба з трасцаю. Гл. 776, 789, 792, 800
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
89 👁