Каб цябе рак убрыкнуў = Каб цябе камары затаўклі = Каб цябе дождж памачыў = Каб цябе пярун калядны спаліў. Гл. 1329 687. Заводить шуры-муры — Залёты рабіць = Халяўкі смаліць. Гл. 1052, 1057 688. Заглянуть в бутылку (в рюмку) — Чарку ўзяць (кульнуць) = З шкляным богам пабачыцца (убачыцца, сустрэцца) = Шкляному богу пакланіцца = Шкло ўбачыць (пабачыць) = У бутэльку (у пляшку) зірнуць. Гл. 866 689. Заговаривать зубы — Зубы замаўляць. Гл. 536, 587, 706, 729, 1121 690. Загребастые глаза — Зямля ненаедная (ненаежная) = Зайздроснае вока. Гл. 656, 703, 719 691. Задавать драла (деру) — Драпака даваць = Лататы даваць = Цуба (цубака) даваць = Уцякаць як ад халеры (як ад заразы, як заяц ад сабакі, як чорт ад пасвячонай вады). Гл. 622, 1069 692. Задавать тон — Рэй весці 693. Задавать храпака (храповицкого) — На ўсе застаўкі храпці = Тхары капаць (дзёрці) = У сапуны (у сапунцы) пайсці 694. Задать баню — Дыхту даць = Лазні даць = На абаранкі ўскінуць (даць) = На бабку збіць. Гл. 584, 624, 1222 695. Задать перцу — Перцу ўсыпаць = Даць перцу з імберцам = Лою за скуру заліць = На хвост усыпаць. Гл. 626, 630, 1211 696. Задирать (драть) нос — Хохлікі дзерці = Лычык (грыб) задзіраць = Нос высока несці (трымаць) = У халяву ўступіць = Мухі (шэршні) ў носе завяліся = Чмялі мае ў носе = Крукам носа не дастаць. Гл. 640 697. Задним умом крепок — Па часе розум мае = У пусты след гаворыць = Розум прыходзе па шкодзе = Мудры лях па шкодзе 698. Задрать ноги (о смерти животных) — Капыты задраць = Капытамі налажыць = Хвост адкінуць. Гл. 1114 699. За естественной надобностью — Па сваёй патрэбе 700. За здорово живешь — З ласкі на пацеху = Без дай прычыны = Без дай ладу. Гл. 967, 968, 985, 1162 701. Заклепки не хватает — Трэцяй бэлькі нестае = Пятае клёпкі бракуе = Без пятай дошчачкі = Не тое што клёпкі, але і абруча няма. Гл. 861, 919, 1127
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
89 👁