669. Еле-еле душа в теле — Душа на нітачцы затрымалася = Дух вылазіць (духі вылазяць) = Ледзьве ногі цягае. Гл. 526, 589
670. Есть поедом — Ежма есці = Жыўцом есці = Бакі аб'ядаць = Кішкі пераядаць = Вочы пячы. Гл. 596, 1265
671. Ехать в ригу (блевать) — Казлы драць = Ванітаваць
672. Еще бы — Дзіва што = Атож
673: Жевать жвачку (надоедливо говорить) — Казань казаць = Малебны правіць = Таўчы адно = Жуйку жаваць. Гл. 827
674. Животики надрывать — Бакі рваць (зрываць, урываць) = За жывот (за жываты) брацца = Кішкі з рогату рваць = Ад смеху падрывацца = Порва бярэ. Гл. 807, 1276
675. Живот подвело — Духі падцягнула = Кішка ў кішку лезе. Гл. 808, 847
676. Живые мощи — Як здань з таго свету = Як з таго свету ўстаў = Як з крыжа зняты = Адно цень застаўся = Худы як смерць (як шкілет) = Косці звоняць. Гл. 815
677. Жизнь бьет ключом — Жыццё крынічыць (віруе, буяе, кіпіць)
678. Жить в свое удовольствие — На сваю пацеху жыць = Жыць як Адам у раі = Жыць як сад на пагодзе (як птушка на моры) = Жыць як вянкі плесці = Пялёгавацца = Раскашаваць (раскашавацца). Гл. 801
679. Жить как кошка с собакой — Каты дзерці = Жыць (любіцца) як кот з сабакам = Сябраваць як два каты ў мяху. Гл. 511
680. Жить на чужих хлебах — На ласкавым хлебе быць = Жыць як у бога за дзвярыма
681. Жить на широкую ногу — Жыць як пан (як кароль) = Панам (па-панску) жыць = Жыць як золата важыць = Жыццё як мёду піццё = Жывем як песні пяем
682. Жить по старинке — Па-даўнейшаму жыць = Па старых звычаях жыць
683. Жить своим умом — Свой розум мець = Сваім одумам (сваім розумам) жыць
684. Жребий брошен — Выбар зроблены = Лёсы зробленыя
685. Заблудшая овца — Аблудная авечка
686. Забодай тебя комар — Бадай цябе качкі з'елі (стапталі) = Каб цябе куры затапталі = Бадай цябе кот убрыкнуў =
92 👁