653. До скончания века — Па век вякоў (векаў) = Да скону свету = Пакуль свет (стаіць) = Давеку. Гл. 1022
654. До черта — Чорт колькі = Чортава процьма = Да гібелі = Да халеры. Гл. 514, 788, 819, 833, 945, 1013, 1050, 1301, 1304, 1305
655. Драть шкуру — Скуру дзерці = Дзерці як воўк кабылу = Скуру палосамі дзерці. Гл. 600, 1266
656. Дрожать над каждой копейкой — За капейку калаціцца = Крукам вісець над шэлегам. Гл. 690, 703, 719
657. Дубина стоеросовая — Варона загуменная = Доўбня (даўбешка) дурная = Цялё нялізанае = Палена дурное. Гл. 487, 615, 658, 867, 1007
658. Дурак набитый — Чысты дурань = Дурны як бот (як стаптаны бот, як бот з левай нагі) = Дурны як кавальскія гарны = Дурны як варона (як цецярук) = Як сала без хлеба = Боўдзіла дурное = Абух тупы. Гл. 487, 615, 657, 867, 1007
659. Дурной (худой) глаз — Нялюдскія (паганыя, ліхія, кепскія) вочы = Лядашчыкава вока = Нядобры на вочы
660. Дух захватывает — Духі (дух) займае (зацінае) = Дух забівае
661. Духовная пища — Духоўны пажытак = Пажытак душы
662. Душа нараспашку. — Душа наросхрыст (нахлашч) = Шчырая душа = Сэрца на далоні. Гл. 1148
663. Душа не лежит — Душа не горнецца
664. Душа ушла в пятки — Аж душа зайшлася = І душы не было = Аж душа ў пяткі зайшла = Душа ў пяты пайшла = Душа трасецца = Пад пяты коле. Гл. 559, 863, 1055
665. Дышать на ладан — У вырай збірацца = Зямлёю пахнуць = Галасок хоць у пясок. Гл. 512, 904, 1100, 1207, 1239
666. Едва ноги волочить — Ледзьве ногі перастаўляць = Ног не змяніць = Ног змяніць не можа = Ледзь ногі совае. Гл. 515, 592
667. Ей-богу — Далібог (дальбог) = Далібог праўда = Даліпан = Даліпан праўда = Дайце веры = Богам сведчуся. Гл. 668
668. Ей-ей (ей-же-ей) — Дапраўды = Дадушы = Дадушы праўда. Гл. 667
94 👁