702. Заколдованный круг — Зачараванае кола = Заварожанае кола
703. За копейку удавится — За рубель жабу ў Вільню пагоніць = За капейку жабу да Барысава дубцом пагоніць = За шэлег у бажніцы плюне = За рублём павесіўся б = За рублём палез бы ў пекла = І з камара кроў высмакча (выссе). Гл. 656, 690, 719
704. Закрыть (смежить) глаза — Вочы зачыніліся = На кут легчы = Рукі згарнуць = Рукі сашчапіць = Гасціны правіць, злажыўшы рукі. Гл. 625, 1016, 1024, 1088, 1096, 1115, 1214, 1249
705. Заливаться соловьем — Гаварыць як салавей з зязюлькаю = Гаворыць як крыніца булькоча = Гаворыць як у скрыпку грае
706. Замазывать глаза — Вочы замыльваць = Вочы сляпіць (туманіць) = Жвір у вочы сыпаць = Мазгі назад завярнуць. Гл. 536, 587, 689, 729, 1121
707. Замолвить словечко — Слова (слоўца) закінуць
708. Заморить червячка — Каліўца (каліва) ў рот укінуць = Каліва з'есці = Першы голад прагнаць
709. Заплечных дел мастер — Майстар галовы сцінаць
710. За родительской спиной (жить) — За бацькаваю галавою = За бацькавымі плячыма
711. Зарыть носом — Носам заараць = Зайца злавіць = Нос насталіць = З капылоў далоў = Носам у зямлю паляцець = Старча (старчака) даць
712. За семь верст киселя хлебать — За лыжку яды сем вёрстаў хады = Сем міль еду дзеля аднаго абеду = Дзеля адной ежкі сем міль пешкі = За хунт ляпешкі дзесяць вёрстаў пешкі
713. За словом в карман не лезет — Слова не пазычае = Спрытны на язык = На кожнае слова адказ гатовы
714. За тридевять земель — За блізкім светам = За светам = За дзесятаю гарою = За вялікімі барамі, за глыбокімі вадамі. Гл. 829, 1282
715. За ушами трещит — Аж нос гайдука скача = Аж нос у прысядкі гуляе (ідзе) = Аж нос угінаецца = Аж вушы трашчаць = Мала вочы не павылазяць. Гл. 1280
716. За уши не оттянешь — Папліскаю не адгоніш = Дзеркачом не згоніш (не адгоніш) = Не адцягнеш як ката ад мышы
87 👁