Малы руска-беларускі слоўнік прыказак, прымавак і фразем (1991). З. Ф. Санько

 ◀  / 226  ▶ 
Еле-еле душа в теле — Душа на штачцы затрымалася Дух вылазіць (духі вылазяць) - Ледзьве ноп цягае. Гл. 526,589 670. Есть поедом — Ежма есці - Жыўцом есці - Бакі аб'ядаць = Кішкі пераядаць = Вочы пячы. Гл. 596, 1265 671. Ехать в ригу (блевать) —Казлы драць - Ванітаваць 672. Еще бы — Дзіва што = Атож 673; Жевать жвачку (надоедливо говорить) — Казань Казань = Малебны правіць = Таўчы адно - Жуйку жаваць. Гл. 827 674. Животики надрывать — Бакі рваць (зрываць, урываць) = За жывот (за жываты) брацца - Кішкі з рогату рваць Ад смеху падрывацца = Порва бярэ. Гл. 807, 1276 675. Живот подвело — Духі падцягнула = Кішка ў кішку лезс. Гл. 808, 847 676. Живые мощи — Як здань з таго свету - Як з таго свету' ўстаў = Як з крыжа зняты - Адно цень застаўся - Худы як смерць (як шкілет) - Косці звоняць. Гл. 815 677. Жизнь бьет ключом — Жыццё крынічыць (віруе, буяе, кіпіць) 678. Жить в свое удовольствие — На сваю пацеху жыць ■ Жыць як Адам у раі = Жыць як сад на пагодзе (як птушка на моры) = Жыць як вянкі плесці " Пялёгавацца - Раскашаваць (раскашавацца). Гл. 801 679. Жить как кошка с собакой — Каты дзерці - Жыць (любіцца) як кот з сабакам - Сябраваць як два каты ў мяху. Гл. 511 680. Жить на чужих хлебах — На ласкавым хлебе быць Жыць як у бога за дзвярыма 68 Е Жить на широкую ногу — Жыць як пан (як кароль) Панам (па-панску) жыць = Жыць як золата важыць - Жыццё як мёду піццё = Жывем як песні пяем 682. Жить по старинке — Па-даўнейшаму жыць - Па старых звычаях жыць 683. Жить своим умом — Свой роэум мець — Сваім одумам (сваім розумам) жыць 684. Жребий брошен — Выбар зроблены - Лесы зробленыя 685. Заблудшая овца — Аблудная авечка 686. Забодай тебя комар — Бадай цябе качкі з'елі (стапталі) = Каб цябе куры затапталі - Бадай цябе кот убрыкнуў
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абядаць, зелі
7 👁
 ◀  / 226  ▶