Малы руска-беларускі слоўнік прыказак, прымавак і фразем (1991). З. Ф. Санько

 ◀  / 226  ▶ 
Каб цябе рак убрыкнуў = Каб цябе камары затаўклі = Каб цябе дождж памачыў = Каб цябе пярун калядны спаліў. Гл 1329 687. Заводить шуры-муры — Залёты рабіць = Халяўкі смаліць. Гл 1052, 1057 688. Заглянуть в бутылку (в рюмку) — Чарку ўзяць (кульнуць) =3 шкляным богам пабачыцца (убачыцца, сустрэцца) = Шкляному богу пакланіцца = Шкло ўбачыць (пабачыць) = У бутэльку (у пляшку) зірнуць. Гл 866 689. Заговаривать зубы — Зубы замаўляць. Гл 536, 587, 706, 729, 1121 690. Загребистые глаза — Зямля ненаедная (ненасжная) = Зайздроснас вока. Гл 656, 703, 719 691. Задавать драла (деру) — Драпака даваць = Лататы даваць = Цуба (цубака) даваць = Уцякаць як ад халеры (як ад заразы, як заяцадсабакі, як чорт ад пасвячонай вады). Гл 622, 1069 692. Задавать тон — Рэй весці 693. Задавать храпака (храповицкого) — На ўсе застаўкі храпці = Тхары капаць (дзёрці) = У сапуны (усапунцы) пайсці 694. Задать баню — Дыхту даць = Лазні даць= Наабаранкі ўскінуць (даць) = На бабку збіць. Гл 584, 624, 1222 695. Задать перцу — Перцу ўсыпаць = Даць перцу з імберцам = Лою за скуру заліць = На хвост усыпаць. Гл 626, 630, 1211 696. Задирать (драть) нос — Хохлікі дзерці - Лычык (грыб) задзіраць = Нос высока несці (трымаць) = У халяву ўступіць = Мухі (шэршні) ў носе завяліся = Чмялі мае ў носе = Крукам носа нсдастаць. / л 640 697. Задним умом крепок — Па часе розум мае--У пусты след гаворыць = Розум прыходзе па шкодзе = Мудры лях па шкодзе 698. Задрать ноги (о смерти животных) — Капыты задраць = Капытамі налажыць = Хвост адкінуць. Гл 1114 699. За естественной надобностью — Па сваей патрэбе 700. За здорово живешь — 3 ласкі на пацеху = Без дай прычыны = Без дай ладу. Гл 967, 968, 985, 1162 701. Заклепки не хватает — Трэцяй бэлькі нестае = Пятае клёпкі бракуе = Без пятай дошчачкі = Не тое што клёпкі, але і абруча няма. Гл
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
4 👁
 ◀  / 226  ▶