(вылупіць) = Вочы ў лоб кульнуліся = Вырачкі прадаваць = Утаропіцца. Гл. 941, 1208
606. Вышел сухим из воды — Пабыў у вадзе і не мокры нідзе = Дарма прайшло. Гл. 1219
607. Глаза бы мои не смотрели — Брыдка глядзець = На вочы б не бачыць = Гадка пазіраць
608. Глазам своим не верить — Вачам веры не даваць
609. Глаз не сомкнуть — Вачэй (вока) не злажыць = І на волас не задрамаць = Ні на макавае зернейка не заснуць
610. Глас вопиющего в пустыне — Марны лямант
611. Глуп как пробка (как пень, как сивый мерин) — Дурны, як даўбешка (як доўбня, як пень, як авечка, як цецярук, як баран, як свіння, як пута, як халява, як хамут, як бязмен) = Абух абухом = Тупы як абух (як боўтка)
612. Гнуть свое — У сваю дуду дзьмуць = Сваё правіць (сваё права правіць) = На сваё наважваць = На свой капыл гнуць (рабіць)
613. Гнуться в дугу — Крукам гнуцца = Гнуцца як ангельскі цюцька. Гл. 535, 1140, 1234, 1287
614. Гол как сокол — Голы як бізун (як палец, як костка, як стары венік) = Голы як стой = Гол як кол = Голы гальцом = Салому сячэ, пірагі пячэ, сенам падмазвае. Гл. 482
615. Голова садовая — Галава малінавая = Галава капусцяная. Гл. 487, 657, 658, 867, 1007
616. Гоняться за двумя зайцами — На сем сукоў садзіцца = Дзвюх сарок за хвост трымаць = Два зайцы гнаць
617. Горе луковое — Гора чубатае = Згарода няшчасная = Няздара нейкая
618. Гори синим огнем — Гары яно гарам = А няхай яно дымам возьмецца = Хай яго агні высмаляць = Хай яно перуном (пылам) пойдзе = Няхай тут усё дымам сядзе = Каб яно дагары з дымам пайшло = Бадай ты без агню згарэў = А няхай ты згары = Каб ты ўпапялеў = Каб цябе агонь спаліў = Агнём цябе запалі. Гл. 962, 1110, 1315, 1323, 1328
619. Груши околачивать — Вуглы абціраць = Мухі лавіць = Па завуголлі туляцца. Гл. 490, 838, 1045, 1106, 1212
620. Давать голову на отсечение — Руку (рукі) на адцён даваць = Галаву (руку) на страценне даваць = Рукі па локаць даваць адцяць = Родам і плодам клясціся
86 👁