621. Давать на чай — Гасцінца даваць
622. Давать (задавать) стрекача — Лататы даваць = Хадала даваць = Дзеркача (дзерака) даваць = Цягу даваць. Гл. 691, 1069
623. Дать (сунуть) барашка в бумажке (дать взятку) — Руку застраміць (заскабіць) = У лапу даць = Цюку ў руку
624. Дать березовой каши (сильно избить) — Лазы даць = Кія ўсыпаць = Дубца даць (ўліць) = Пугі ўліць = Кулакамі пачаставаць. Гл. 584, 694, 1222
625. Дать дуба — Старчом стаць = Душою рыгнуць = Бараду задзерці = І кокашы задзерці = Жаба цыцкі дала. Гл. 704, 1016, 1024, 1088, 1096, 1115, 1214, 1249
626. Дать (задать) жару (отругать, наказить) — Пытлю даць = Зыра даць = Лазні даць = Фаеру даць = Лупня (лупцаха) даць. Гл. 630, 695, 1211
627. Дать маху — Пудла даць = Не на тую нагу бот надзець = Схібіць = Спудлаваць
628. Дать повольку — Лейцы папусціць = Папуску даць = Патолю даць = Распусціць як дзедаву (цыганскую) пугу
629. Дать по шее — Каўнер (каўняра) памацаць = Па шыі накласці = У каўнер наўскладаць (налажыць) = Па карку заехаць = Каўша даць. Гл. 888, 890, 1043
630. Дать прикурить — Гароху засыпаць (троху) = Па пер'і даць = Салёнкі даць = Лупакоў надаваць. Гл. 626, 695, 1211
631. Два сапога пара — Абое рабое = Роўны з роўнага цешыцца = Адзін аднаго (адзін другога) не перацягне = Які ехаў, такі (такую) стрэў. Гл. 737, 892, 1003, 1004
632. Делать из мухи слона — З камара каня рабіць = З блыхі (з мухі) вала рабіць = З ветру вяроўку віць = Раскажаш пра вераб'я, а перакажуць пра жураўля = Скажы на кепаць, а даложаць на локаць = Байка з камара вырасце на вала
633. Делить шкуру неубитого медведя — З незабітага ліса футра (кажух) шыць = На жывым мядзведзі скуру купляць = Скуру ў лесе фарбаваць (прадаваць) = Не скубі, пакуль не зловіш
634. Дело труба (табак) — Справа дрэнь = Паганая (кепская) справа
635. День-деньской — Як божы дзень = Як дзень белы = Ад світання да змяркання = Ад рання да змяркання = Ад віднога да віднога = Цалюткі дзень = Пераз цалюхенькі дзень
88 👁