Старонка 59
◀ / 226 ▶
591. Выбить (вышибить) дурь — Матыліцу выгнаць (з галавы) = Дурыкі выгнаць (выбіць) = Атосы падцягнуць 592. Выбиться из сил — З духу выбіцца = З сілы выбіцца = Язык высалапіць = Язык набок = Язык на бараду высунуць = Аж душа вылазіць = Без рук астацца = Рукі адрабіць = Знемагчыся = Знябыцца = Знясілець (знясіліцца). Гл. 515, 666 593. Выеденного яйца (ломаного гроша) не стоит — Выскваркі не варты = Зломанага шэлега не варты = Гарэлага шэлега не дам = Тры грошы не варты 594. Выйти боком — Праз бок вылезці = Вомегам вылезці 595. Выкрасить да выбросить — На лапату ды за хату = Узяць венік ды на сметнік = Толькі на трэску дый вон 596. Выматывать кишки — Вантробы ад'ядаць (пераядаць) = Нутро паліць = Кішкі пераядаць = Гізунты выцягваць = Вантробы выцягваць (даставаць). Гл. 670, 1265 597. Выносить сор из избы — Смецце (бруд) на вуліцу выносіць = Свае смецце на чужы сметнік выносіць = Смецце з хаты выносіць (на чужы падворак) 598. Вынуть (вышибить) душу — Душу дастаць = Духі дастаць = Цела з душою разлучыць. Гл. 1023, 1146, 1163, 1180, 1217, 1273 599. Вынь да положь — З калена вылamі = З пальца вылamі = Хоць радзі, а падай = Хоць рыгні, а мусіш = Хоць ялаўка, а цяліся = Хоць ты дой быка, але дай малака 600. Высасывать кровь — Кроў смактаць (ссаць) = Смактаць як вуж = Высмактаць як расянка камара. Гл. 655, 1266 601. Выскочить (вылететь) из головы — З галавы выйсці (выпасці) = З думкі вылецець = З памяці зляцець (зысці) = З памяці спусціць 602. Высосать из пальца — З языка высмактаць (выссаць) = З-пад кіпця выкалупаць 603. Высохнуть как щепка — На трэску (на дошку, на костку) выпетраць = Высахнуць як таран (як былінка, як сугак, як мядзведжая лапа) = На гарохаву лапатку высахнуць = Стаць як цень. Гл. 1221 604. Высунув (высуня) язык — Язык высалапіўшы = Язык на плячо = На ўсе жылы. Гл. 546, 551, 736, 781, 802, 1030, 1201, 1213, 1332 605. Вытаращить (выпучить) глаза — Вочы вырачыць (паставіць, выгаліць, утаропіць, вылупіць) = Бельмы выкаціць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
87 👁
◀ / 226 ▶