і не пасміхнецца = Брэша як лён чэша (як клін чэша) = Так маніць, што не пралезеш
572. В самом деле — Сапраўды = Папраўдзе = Дапраўды = Напраўду
573. В самую пору — Сама раз = Сама што. Гл. 1258, 1264
574. Всем миром — Усёй грамадою
575. Все равно — Усё адно = Усё роўна. Гл. 999
576. Всех благ — На ўсё добрае = Усяго добрага = Усяго найлепшага = Бывайце здаровы, жывіце багата = Усяго. Гл. 505
577. В скором времени — Па хуткім (нядоўгім, скорым) часе = Па малой гадзіне = Неўзабаве
578. В случае чего — Калі што якое
579. Вставать (становиться) на дыбы (противиться) — Дыбка (дубака) станавіцца = На дыбкі станавіцца (падымацца) = У дубкі ісці
580. Вставлять палки в колеса — Дарогу перасякерваць (перасякаць, заступаць) = Шостку падкідаць = На перашкодзе стаяць
581. Встать с солнцем — З зарою ўстаць = Раннюю расу абагнаць = Як свет сонцам (устаць)
582. Вступать в возраст (в лета) — У гады ўбірацца = Пад людзі падысці = У пер'е брацца (убірацца, абростаць) = Жаўткі ўбіраць (ўвабраць) = Сталець
583. Вступить в брак — Шлюб узяць = Шлюб (шлюбу) шлюбаваць = Пабрацца
584. Всыпать горячих — Даць гарту = Бізуна ўліць = Дыхту даць = Даць як каню сечкі. Гл. 624, 694, 1222
585. Всякая всячина — Збор каляда = Усё ўсялякае = Усялякае рознае
586. Втереться в доверие — У ласку ўбіцца
587. Втирать очки — Акуляры настаўляць. Гл. 536, 689, 706, 729, 1121
588. Входить в силу — У сілу (у сілачку) ўбірацца = На ногі (на ножкі) падымацца (паўставаць) = У пер'е брацца = Пер'е абтрэсаць
589. В чем душа держится — Кісялёвыя ногі = Жыццё на нітку павесіў = Хоць калочкам падапры. Гл. 526, 669
590. В четырех стенах — Між чатырох сцен
89 👁