Старонка 55
◀ / 226 ▶
522. В добрый час — Дай, божа, у добры час пачаць = Зачынайма ў божы час (як у людзей, так і у нас) = У добры час, пане Апанас. Гл. 492 523. Вертеться как белка в колесе — Кідацца як рыба ў вадзе = Круціцца як у коле вада = Круціцца як у віры = Круціцца як трэска ў палонцы. Гл. 765 524. Веселиться напропалую — На пакацістую гуляць = На ўсе застаўкі гуляць 525. Ветер свистит в карманах — Кішэнь без дна = У галаве шуміць, шуміць, а ў кішэнях ціха, ціха = Па шэлегу луста, але й шэлега пуста. Гл. 495 526. Ветром шатает — З ветру валіцца = Вецер са сцежкі здзімае = Хоць калочкам падапры = Дрыгавіца ў нагах = Хоць з ветрам пусці. Гл. 589, 669 527. Взбрело в голову — У галаву ўроілася (зайшло) = У каўтуне закруціла = У галаве закруціла = Каўтун завіў 528. Взять в толк — На цям узяць = Да галавы (да ладу) ўзяць = У галаву ўзяць = Скеміць (сцяміць) 529. Взять за бока — За скабы ўзяць = За каўнер узяць = За шкірку ўзяць. Гл. 530 530. Взять за жабры — За шчэлепы (за шчыбры) ўзяць = За хіб узяць. Гл. 529 531. Видал (видывал) всякие виды — Ведае, дзе чорт начуе = Ведае, дзе кароль абедае = Не з аднае студні ваду піў = Не з аднае дзяжы хлеб еў = Не з аднае табакеркі табаку нюхаў. Гл. 1116 532. Видеть насквозь — Навылёт бачыць 533. Видеть своими глазами — На свае вочы бачыць 534. Визжит как недорезанный поросенок — Пішчыць як свіння ў плоце = Крычыць нібы з яго скуру лупілі = Крычыць як на жывот = Да неба песню цягне (як свіння ў плоце ўшчамілася) 535. Вилять хвостом (угодничать) — Лёстачкі падпускаць = Лёстачкамі слаць = Слаць як ліс хвастом = Мякка слаць. Гл. 613, 1140, 1234, 1287 536. Вилять хвостом (хитрить) — Бачком ехаць = Ліса фарбаваць = Хітраваць як ліс (як злодзей, як варожка). Гл. 587, 689, 706, 729, 1121 537. Висеть (держаться) на волоске — На павуцінцы ліпець = Ліпець як арэх на сухой галіне. Гл. 643
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
85 👁
◀ / 226 ▶