538. Витать в облаках — Пра нябесныя мігдалы думаць = Пра нябесныя ясноты марыць = У надхмар'і лунаць = У паднябессі лунаць
539. Вить веревки — Сырыцу выкручваць = Вады прамытае не даваць. Гл. 1178
540. В конце концов — Урэшце (нарэшце, зрэшты)
541. В мгновение ока — Як вокам маргнуць = Як змаргнуць = На вокамгненні = Як у воку мгненне = Як "га!" Гл. 520, 542, 1001
542. В момент — Як стой = Як табе (вам) кажу = У момант вока = У адзін момант = Маланнём змахацца = Як маланкаю спаліў. Гл. 520, 541, 1001
543. В нетях быть (обретаться) — Сабакам сена касіць = Сабакі пасвіць
544. Во веки веков (всегда) — Век-вяком = З век вякоў = З вякоў вечных = Як свет светам = Як свет стаіць. Гл. 750
545. Во веки веков (никогда) — Як свет светам = Як свет стаіць
546. Во весь дух — Чым дух = Што духу = Як ёсць духу = На ўсе застаўкі (браць) = Што моцы = Колькі змогі. Гл. 551, 604, 736, 781, 802, 1030, 1201, 1213, 1332
547. Во весь рост — На ўвесь рост = Як вялікі
548. Во времена оны — Не за нашым богам = Не за нашай памяццю = Як свет зачаўся. Гл. 1102
549. Во все горло (во всю глотку) — На ўсё горла = Усім голасам = Як варона на дождж = Крычаць як наняты. Гл. 550, 793, 825, 1333
550. Во всю ивановскую — На ўсе застаўкі (браць) = На ўсю (на ўсенькую) покалатку = Крычаць як у карчме. Гл. 549, 793, 825, 1333
551. Во всю прыть — Быццам вецер паімчаў = Як віхор = Як ветрам гнаны = Як маланка. Гл. 546, 604, 736, 781, 802, 1030, 1201, 1213, 1332
552. Во всяком случае — У кожным разе. Гл. 908, 1070
553. В один прекрасный день — Аднаго дня = Аднаго разу
554. В один присест — За адным заседам (вячэра за абедам) = За адным разам = Зараз. Гл. 1002
555. Водой не разольешь — I вада не размые = Вада не
85 👁