Старонка 54
◀ / 226 ▶
506. Будь ты неладен — Бадай ты скіс = А няхай ты пратані = А бадай ты прагары = Каб цябе агні высвецілі = Бадай ты праваліўся = А бадай цябе, а няхай цябе 507. Будь я трижды проклят — Каб маё селішча запуставала = Каб я бацькі-маткі не бачыў = Каб я сваіх дзетак не дагадаваў = Не бач я дзяцей сваіх = Дзецьмі сваімі клянуся. Гл. 942, 1027, 1105, 1125, 1137, 1269 508. Бухать как в бездонную бочку — Гаціць як у прорву = Таптаць (пхаць) як у бяздонны мех = Валіць як у процьму = Кідаць як у бяздонны калодзеж = Як у сячкарню закідваць 509. Была не была — Хай будзе, што будзе = Што будзь, то і дзейся = Бог бацька = Было не было 510. Быть на верху блаженства — На святой гары сядзець = На матчыным беразе быць = Шчасцем (асалодай) упівацца. Гл. 901 511. Быть на ножах — Як агонь з вадою (жыць, быць) = Сяброўства як у рысі з мядзведзем. Гл. 679 512. Быть одной ногой в могиле — Насок паглядае ў пясок = Пара да Адама = Пара да Абрагама на піва = Час да пана бога пайсці = Адной нагой у труне (у дамавіне, у зямлі) быць. Гл. 665, 904, 1100, 1207, 1239 513. Быть под каблуком — Пад хвартухом сядзець (быць) 514. Вагон и маленькая тележка — Куча й горба, мех і торба = Куча і горбачка = Мех і кайстра = Два вазы і цэбар. Гл. 654, 788, 819, 833, 945, 1013, 1050, 1301, 1304, 1305 515. Валиться с ног — Кулём падаць = З капылоў далоў = Не чуць ні рук, ні ног = Хоць ногі на плечы бяры = Ледзьве ногі перастаўляць. Гл. 592, 666 516. Валять дурака (бездельничать) — Вуглы абціраць = Вераб'ям фігі даваць (дулі паказваць) = Сабак сцерагчы 517. Валять дурака (притворяться глупым) — Дурня строіць = Дурня паказваць = Дурня клеіць 518. Ваша взяла — Ваша ўзяло 519. Вверх тормашками — Дагары нагамі = Дагары дрыкам = Дагары дном = Стром галавою = Потырч галавою = Сторч (стоць) галавою 520. В два счета — Як бачыш (як бач) = Адным скокам = Хутчэй ад ведзьмінага піва. Гл. 541, 542, 1001 521. В двух шагах — Крок ступіць = Каля бока = Пад носам. Гл. 1152
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
96 👁
◀ / 226 ▶