перабіваць) = Тылылы біць = Гульма гуляць. Гл. 619, 838, 1045, 1106, 1212
491. Бледен как смерть — Як палатно белы = Спалатнелы як смерць = Як з таго свету ўстаў = Белы як смерць (як сцяна) = Збялелы як ліпіна (як папера, як хуста)
492. Бог в помощь — Памагай божа (бог) = Памажы божа = Няхай бог дапамагае = Спор у працу = Спорна вам. Гл. 522
493. Бог (его) знает — Бог святы (яго) ведае = Адзін бог ведае = Бог вед (ведама) = Ці й бог ведае = Багі яго мелі. Гл. 1318
494. Бок о бок (жить) — Плот у плот = Вугал з вуглом = Плячо ў плячо = У суседстве = Побач
495. Болеть карманной чахоткой — На кішэнь хварэць = Сабачыя грошы мець = Сухоты ў кішэнь упалі = Кішанькоывя сухоты. Гл. 525
496. Бояться как огня — Баяцца як агню (як смерці, як халеры, як гадзюкі, як кручанага сабакі, як ліхой шапкі, як ліхога шэлега, як прусак холаду, як шалёны сабака вады). Гл. 497
497. Бояться как черт ладана — Баяцца як чорт крыжа (як злога духа, як чорт грому, як чорт пасвячонай вады). Гл. 496
498. Бред сивой кобылы — Смаленая кобыла = Плот з лебяды = Казаў Халімон рабой кабыле сон. Гл. 1159, 1263
499. Бросает в дрожь — Дрыжыкі працінаюць = Дрыготка бярэ. Гл. 500
500. Бросает в жар — У жар кідае = То ў жар, то ў пот кідае = Душа трымціць. Гл. 499
501. Бросать (слова) на ветер — На ўзвей (вей) ветру пускаць = На звей (вей, узві, збой) вецер гаварыць. Гл. 1120
502. Бросить на произвол судьбы — На ласку й няласку долі аддаць = На вырак лёсу кінуць = На волю лёсу пусціць (пакінуць, кінуць) = Кінуць-рынуць (ды пайсці)
503. Брюхо из семи овчин — Жывот на сем столак = Трыбух на тры полкі = Жывот як торба (як кубел, як цэбар, як бочка). Гл. 929
504. Будто снег на голову — Быццам з неба спаў = Як з хмары спаў = Няйначай з неба зваліўся. Гл. 773, 1020
505. Будьте здоровы — Бывайце здаровы = Здаровы бывайце, нас не забывайце = Бывайце. Гл. 576
88 👁