Частка II Фраземы 479. Аршин с шапкой — З вузел ростам = Курэц ад лапця = Жабе па калена = Стане на палена — свінні па калена. Гл. 1015 480. Бабушкины сказки — Плёткі старой цёткі = Забабоны старой жоны. Гл. 1131 481. Баш на баш — Галава на галоў = Цень на цень = Вуха на вуха 482. Беден как Иов (как Лазарь) — Бядою латаны = Бедны як старац (як жабрак) = Рызы ды латы = Бедны аж пакалоўся. Гл. 614 483. Без задних ног (спать) — Як пшаніцу (пяньку, каноплі, венікі) прадаўшы = Як пасля кірмашу = Як сноп = Як астатняе ў печ усыпаўшы = Як за сцяну заваліўся. Гл. 857 484. Без малого — Блізка што = Траха што = Мала не 485. Без ножа резать — Без нажа рэзаць, без агню смаліць = Без агню пячы 486. Без роду и племени — Ні свата ні брата = Без роду без пароду = Без роду і плоду = Ні племя ні роду, як камень у воду. Гл. 787, 998 487. Без царя в голове — Клёку ў галаве не мае = Алею ў галаве мала = Ні за кол ні за цям = Ні за кій ні за цям = Мазгі малыя. Гл. 615, 657, 658, 867, 1007 488. Белены объесться — Блёкату (воўчага маку) аб'есціся (наесціся) = Дурнап'яну (дурцу, чэмеру) наесціся. Гл. 1086, 1216 489. Беречь как зеницу ока — Глядзець (пільнаваць, сцерагчы) як вока (ў лобе) = Шанаваць (песціць) як сваё вока = З вока не выпускаць 490. Бить баклуши — Лынды біць = Бібікі біць (абіваць,
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
125 👁