Малы руска-беларускі слоўнік прыказак, прымавак і фразем (1991). З. Ф. Санько

 ◀  / 226  ▶ 
воўк з канем, ды ў жмені зубы панёс = Досыць кпіць — вусы паломіш = Хто з каго смяецца, таму рот па вушы раздзярэцца = Дурныя жарты плачу варты 469. Шутки шути — а людьми не мути — Жартаваць можна, алс не калечыць бязбожна = Пасмейся з няўмекі, ды не чыні здзекі = Можна кпіць, але не калечыць 470. Шутку сшутить — людей насмешить — 3 добрага смеху добрая й пацеха = Без смеху якая пацеха = Разумныя жарты пахвалы варты = Лепей жартаваць, чымся гараваць 471. Это цветочки, а ягодки впереди — Гэтатолькі пачынка, а будзе й цэлая аўчынка = Гэта яшчэ краса (цвет), а ягадкі будуць 472. Яблоко от яблони недалеко падает — Якая матка, такое й дзіцятка = Я кое дрова (які целяш, дуб, явар),такі клін, які бацька, такі сын = Якая хатка, такі і тын, які бацька, такі і сын = Які млын, такі і ставок, які бацька, такі і сынок = Яблычак ад яблыні далёка не адкочвасцца. Гл 156 473. Язык до Киева доведет — Язык Вільні (Кіева) дапытае = Хто пытае, той не блукае (той не блудзіць) = Невядомая дарога на канцы языка = Пытаючыся, дапытаешся. Гл. 168 474. Язык мой — враг мой: прежде ума рыщет — Язык у роце, як чорт у балоце = Хто язык доўгі мае, таму дрэнна бывае = Языча, языча, сабе дабра не зыча = Языча, языча, які чорт цябе кліча? = Свой язык горшы за ліхога суседа = Языку дай волю — завядзе ў няволю = Праз язык галаву сцінаюць 475. Язык не лопатка: знает, что горько, что сладко — Язык не калодка, ведае, што салодка = Як клёцкі ў малаку, то па дзве валаку, а як у водзе, то раз, два — і годзе 476. Языком молоть — не дрова колоть = Языком мянціць спіна не баліць = Языком сена не накосіш = Языковае мліва не гадзіва = Каб так смыкам, як языкам. Гл 421 477. Яйцо курицу учит — Яйка мудрэйшае (разумнейшае) за курыцу = Не ву чы старога ката смятанку злізваць = Хто б і навучаў, а ты б лепей памаўчаў 478. Я про Фому, а он про Ерему — Я яму пра рэч, а ён мне пра печ = Я яму пра абразы, а ён мне пра гарбузы = Яму гавары, а ён дагары = Ты яму тсс, а ён другое = Кажы — стрыжана, а ён голена. Гл
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
6 👁
 ◀  / 226  ▶