436. Хочешь есть калачи — не сиди на печи — На ўжыткі трэба калаціць лыткі = Калі хочаш хлеба мець, трэба зямліцы глядзець = Хто хлеба хоце (хоча), той мусіць быць у поце = Мацей, успацей, калі хлеба захацей (захацеў) = Без мазаля на руках не будзе хлеба ў зубах = Паносіш мазалёў — пад'ясі хлеба = Печаныя галубы не лятуць да губы. Гл. 7
437. Хрен редьки не слаще — І адно не мёд (не цукерка), і другое не рэдзька = Як там не смятана, так тут не сыроватка = Адно — гарачка, а другое — балячка = Лазня лазню ганіць, а абедзве ў гразі стаяць. Гл. 257
438. Худ мой Устим, да лучше с ним — Хоць лядашчы мужычок, ды затулле маё: завалюся за яго, не баюся нікаго = Які ні пенцялей, але сэрцу весялей = Хоць які целяпей, але ўдваіх ляпей = Сякі-такі, абы быў, абы хлеба зарабіў = Няхай без хлеба пасяджу, але ж на мужа пагляджу. Гл. 433
439. Худ обед, когда хлеба нет — Без кавалка хлеба кепская бяседа = Без хлеба няма абеда, без капусты жываты пусты = Слова да слова, а хлеб да абеда = Хлеба луста ды капуста — не будзе ў жываце пуста
440. Худой мир лучше доброй ссоры — Лепей сем разоў змарыцца, як адзін раз пасварыцца = Лепей драўляная згода, чымся залатая сварка = Святы спакою, лепей з табою = Лепш не даеўшы, ды спакойна пасядзеўшы = Хоць не пышна, абы зацішна
441. Цыплят по осени считают — Не лічы кветачкі ўвесну, а палічы ягадкі ўвосень = Па кветках яблыкаў не лічы = Не хваліся сеўшы, а хваліся з'еўшы = Не хваліся нажаўшы, а хваліся змалаціўшы = Не той хлеб, што на полі, а той, што ў гумне = Не хваліся травою, а хваліся сенам = Не хвалі каня трэцяга дня, а хвалі трэцяга году. Гл. 266
442. Час от часу не легче — Кепска (блага), пане Грыгоры: што далей, то горай = Далей — не лягчэй = Чым далей, тым цяжэй = Чым далей, тым галей = Бяда бяду гоніць = Было кепска, стала (будзе) горш = Было ліха, дый пагоршала = Не адно ліха, дык другое
443. Чего сам не любишь, того и другому не желай — Чаго не хочаш самому, не чыні другому = Што сабе (табе) не міла, таго і другому не зыч = Не рабі другому, што не люба самому = Не чыні таго другім, што табе не люба
444. Человек предполагает, а господь располагает — Не ўсё тое збываецца, на што чалавек спадзяваецца = Ніхто наперад не знае, што каго чакае = Думаеш адно, а яно перавернецца на дно = Чалавек думае так, а выйдзе зусім іначай =
82 👁