Старонка 49
◀ / 226 ▶
Чалавек думае, а бог робіць = Стралец (чалавек) страляе, а бог кулі носіць 445. Чем богаты, тем и рады — Чым хата багата, тым і рада = Хоць я небагаты, а з гасцей рады = Што маем, тым і прымаем = Частавалі, чым мелі, весялілі, як умелі. Гл. 453 446. Чем дальше в лес, тем больше дров — Далей у лес — болей труску = Чым у лес далей, тым гусцей 447. Черного кобеля не вымоеш добела — Паможа вароне мыла, як памерламу кадзіла = Не паможа ні мыла, ні вода, бо такая ўрода = Які чорт да лазні, такі і пасля лазні = Варона колькі ні мыецца, усё адно чорная = Крумкачу і мыла не паможа = Чорнае белым не стане. Гл. 79 448. Чин чина почитай, а младший на край — Набок, грыбок, баравік едзе = Ведай, каток, свой куток 449. Что бедному собраться — только подвязаться — Голы, збірайся — голы гатоў = Усе мае зборы — пасталы і аборы (лапці ды аборы) 450. Что было, то сплыло — Калісь то было, ды быллём парасло = Травою зарасло і вадою сплыло = Што сталася, тое не пераменіцца = Што прайшло, таго не вернеш = Што было, даўно на мора сплыло = Што было, на мора паплыло 451. Что в лоб, что по лбу — Ці ад пана, ці ад цівуна, а ўсё баліць ад бізуна = Ці пень, ці калода, усё патарч носам = Ці савою аб пень, ці пнём аб саву (усё саве бяда) = Ці галавою аб камень, ці каменем па галаве — усё галаве баліць. Гл. 246 452. Что город, то и норов, что деревня, то обычай — Што ні край, то свой звычай = Што старана, то навіна = Іншы горад — іншы гонар = Кожнае сяльцо мае сваё нараўцо = Што ні хата, то свой комін 453. Что есть в печи, все на стол мечи — Што хата мае, хай усім прымае = Што душа мае, тым і прымае = Што маем, тым і прымаем. Гл. 445 454. Что написано пером, того не вырубишь топором — Слова — вецер, а пісьмо — грунт = Што напісана пяром, не выйме і сякера 455. Что ни день (час), то новость — Што гадзіна, то навіна = Што ні гадзінка, то новая прычынка 456. Что посееш, то и пожнешь — Кінь за сабою, знойдзеш перад сабою = Як узарэш, так і збярэш = Хто арэ ды сее, той малоціць і вее = Як дбаеш, так і маеш = Дзе пасееш густа, там не будзе пуста = Якое семя, такое і емя
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
75 👁
◀ / 226 ▶