Старонка 47
◀ / 226 ▶
бра і ў запечку, а благаце блага і на куце (а ліхаце дрэнна і на куце) = Добрая душа нап'ецца і з каўша = Добраму ўсюды добра (а кепскаму кепска) Хорош кус, да не для наших уст — На нашыя ногі высокія парогі = Гэтыя парогі не на мае ногі = Добрая світа, ды не па мне пашыта = Не нашымі губамі гэта есці = Бачыць котка лой, ды не ёй Хорошо поешь, да где-то сядешь — Хто высока заглядае, той нізка сядае = Вышэй паднімешся — мацней паб'ешся, як скінешся = Не ўздымайся ў жыццё высока, каб не ўпасці глыбока = Не лятай высока, бо нізка сядзеш = Не скачы на высокія горы, бо на нізкія сядзеш Хоть бедно, да честно — Хоць у латаным, абы не ў хватаным = Няхай сабе ў лапленым, абы не ў хапленым = Хоць рукі чорныя, ды сумленне чыстае = Хоць папросту, але ў сваім = Беднасць не адбярэ ні чэсці, ні розуму = Абы сумленне чыстае. Гл. 186 Хоть бездворен, да везде проворен — Хоць не багаты, але зухаваты = Хоць голы, але вясёлы Хоть горшком назови, только в печь не сажай — Чым ні заві, абы хлебам кармі = Хоць мяне воўкам называй, толькі штодзень барана дай = Хоць гаршком называй, адно ў печ не стаўляй = Няхай бы чортам называлі, абы ў балота не гналі = Як хочаш мяне лай, адно цераз плот не перакідай = Хоць лай, хоць бай, а была б дай Хоть за козла, хоть за попа, хоть за пень березовый — Хоць за быка, як няма маладзіка = Хоць за казла, абы замуж пайшла = Хоць за вала, абы дома не была = Хоць за старца, абы не астацца = Хадзі за казла, абы з дому спаўзла = Выйсці хоць і за лапаць, абы не плакаць Хоть лыком шит, а все же муж — Няхай мужык як шкарпэтка, абы жонка як кветка = Хоць мужык як лапаць, абы за ім не плакаць = Мужык хай будзе як долата, абы ты за ім была як золата = Сякі-такі мужчына, абы дровы ды лучына = Мужык як варона, ды ўсё жонцы абарона. Гл. 438 Хоть разорваться, да не поддаться — Хоць парвуся, ды не скаруся = Хоць знябыліся, але здабыліся = Хоць нагавіцы застаўлю, а на сваім пастаўлю Хоть с корыта, да досыта — Хоць воўна, абы кішка поўна = Хоць чорная папа, ды поўная лапа = Ўсё роўна, чым чэрава поўна
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
82 👁
◀ / 226 ▶