бра і ў запечку, а благаце блага і на куце (а ліхаце дрэнна і на куце) = Добрая душа нап'ецца і з каўша = Добраму ўсюды добра (а кепскаму кепска) 427. Хорош кус, да не для наших уст — На нашыя ноп высокія парогі = Гэтыя парогі нс на мае ногі = Добрая світа, ды не па мне пашыта = Не нашымі губамі гэта ссці = Бачыць котка лой, ды не ёй 428. Хорошо поешь, да где-то сядешь — Хто высока заглядае, той нізка сядае= Вышэй паднімешся — мацней паб'ешся, як скінешся = Не ўздымайся ў жыццё высока, каб не ўпасці глыбока = Не тятай высока, бо нізка сядзеш = Не скачы на высокія горы, бо на нізкія сядзеш 429. Хоть бедно, да честно — Хоць у латаным, абы не ў хватаным = Няхай сабе ў лапленым, абы не ў хапленым = Хоць рукі чорныя, ды сумление чыстае = Хоць папросту, алс у сваім = Беднасць не адбярэ ні чэсці, ні розуму = Абы сумление чыстае. Гл 186 430. Хоть бездворен, да везде проворен — Хоць s багаты, але зухаваты = Хоць голы, але вясёлы 431. Хоть горшком назови, только в печь не сажай — Чым ні заві, абы хлебам кармі = Хоць мяне воўкам называй, толькі штодзень барана дай = Хоць гаршком называй, адно ў печ не стаўляй = Няхай бы чортам называл), абы ў балота не гналі = Як хочаш мяне лай, адно цераз плот не псракідай = Хоць лай, хоць бай, а была б дай 432. Хоть за козла, хоть за попа, хоть за пень березовый — Хоць за быка, як няма маладзіка = Хоць за казла, абы замуж пайшла = Хоць за вала, абы дома не была = Хоць за старца, абы не астацца = Хадзі за казла. абы з дому спаўзла = Выйсці хоць і за лапаць. абы нс плакаць 433. Хоть лыком шит. а все же муж — Няхай мужык як шкарпэтка, абы жонка як квстка = Хоць мужык як лапаць, абы за ім не плакаць = Мужык хай будзе як долата, абы ты за ім была як золата = Сякі-такі мужчына, абы дровы ды лучына = Мужык як варона, ды ўсё жонцы абарона. Гл. 438 434. Хоть разорваться, да не поддаться — Хоць парвуся, ды нсскаруся = Хоць знябыліся, але здабыліся = Хоць нагавіцы застаўлю. а на сваім пастаўлю 435. Хоть с корыта, да досыта — Хоць воуна. абы кипка поўна = Хоць чорная папа, ды поуная лапа = У сё роуна, чым чэрава поу на
Дадатковыя словы
напецца, пабешся
6 👁