Старонка 44
◀ / 226 ▶
бедаку не спагадае = Здаровы не верыць хвораму, а багаты — беднаму = Хто сам бяды не зазнаў, той беднаму веры не дасць = Багаты не ведае, чым бедны абедае 392. Там хорошо, где нас нет — Добра там, дзе нас няма = На Падоллі пірагі па коллі, а мы прыйшлі і там іх не знайшлі = Там вароты пірагом падпёрты. Гл. 127 393. Тебе и карты в руки — Пісьменнаму й кнігі ў руку = Ты пісьменны, табе і кнігі ў рукі 394. Терпенье и труд все перетрут — Праца і рукі — моцныя зарукі = Праца з балота робіць залота = Рабі пільна (пільня) — і тут будзе Вільня = Круці жорны пільна, то й тут будзе Вільня 395. Терпи, казак,— атаманом будешь — Цярпі гора, будзе й мёд = Цярпі, Грышка, карчма блізка = Хто цярплівы, той шчаслівы = Без цярпення няма збаўлення 396. Тише едешь — дальше будешь — Хто ціха ходзіць, той густа месіць = Паволі едзеш — далёка станеш = Памаленьку далей зойдзеш = Памалу едучы, далей заедзеш. Гл. 397 397. Торопись не спеша — Завіхайся, але не спяшайся = Спяшайся, але не дужа хапайся. Гл. 396 398. Труд человека кормит, а лень портит — Праца гадуе, а лянота марнуе (а гультайства марнуе) = Дзе шчырая праца, там густа, а дзе лянота — пуста = Праца не паганіць, а корміць = Хто працуе, таму і шанцуе = Горкая часам праца, ды хлеб ад яе салодкі = Ад ляноты чакай бядоты 399. Трусливому зайке и пенек — волк — Зайцу і жабін скок страшны = Баязліваму і корч (і мыш) — мядзведзь = Баязліваму і свой цень страшны = Баязліўцу адзін пень за тры ваўкі здаўся = Баязліваму й капа стогам здаецца. Гл. 414 400. Ты сударь, и я сударь, а кто же присударивать станет — Усё паны ды паны, а свіней няма каму пасці = Я вашаць, і ты вашаць, а хто ж нам хлеба напашаць = Усё паны ды паны, а хлеба з торбаю не палажы, бо і хлеб з'ядуць і торбу ўкрадуць 401. У богатого телята, а у бедного ребята — Багатаму ў полі родзіць, а беднаму ў хаце плодзіць = Хто пануе, а хто з дзецьмі гаруе = Багаты Мацей (Аўдзей), поўна хата дзяцей. Гл. 14 402. У дурака дурацкая и речь — У дурнога пеўня дурная песня = З дурнога куста і ягада пуста = Які музыка, такое гранне 403. У кузнеца что стук, то гривна — У каваля рукі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
90 👁
◀ / 226 ▶