Старонка 42
◀ / 226 ▶
вырвецца — здагоніш, а слова вырвецца — не зловіш = Выказанага слова да губы не вернеш = З свайго языка спусціш — на чужым не зловіш = Слова як птушка: выпусціў — не вернеш = Сказанае слова за хвост не зловіш = Сліны не падымеш, а слова не вернеш 371. Слышал звон, да не знает, откуда он — Гавораць, гамоняць, ды не ведаюць, дзе звоняць = Чуе звон, ды не ведае, дзе ён = У кумы не прападзе, не прычуе, то прыкладзе = Няхай бы яшчэ гаманілі, каб ведалі, дзе званілі. Гл. 71 372. Смелость города берет — У каго адвага, у таго й перавага = Адвага — не знявага = Адважны нідзе не згіне = Адвагаю і пекла пяройдзеш = Бой адвагу любіць 373. Смелым счастье помогает — Смеламу бог памагае = Хто не рызыкуе, той не мае = На рахманага бог нанясе, а смелы сам набяжыць 374. Смерть за воротами не ждет — Смерць і радзіны не выбіраюць гадзіны = Смерць ускоча, калі захоча = Смерць прычыну шукае 375. Смерть не разбирает чина — Смерць не перабірае і не мінае = Смерць не разбірае, каго забірае = Смерць у зубы не глядзіць = Усякага адна магіла прыгорне. Гл. 296 376. Смех без причины — признак дурачины — Па латках пазнаць скупога, а па смеху — дурнога = Дурня па смеху пазнаеш 377. С милым рай и в шалаше — Хоць у будане жыць, абы з каханым быць = Хоць пад лаўкаю сядзець, абы на харошага глядзець = Хоць без хлеба пасяджу, але ж на любага пагляджу = Хоць у адной лёлі (сарочцы), абы па любові 378. С миру по нитке — голому рубашка — Крыха да крыхі — збярэцца торба = Нітка да ніткі — беднаму сарочка = Зерне да зерня, будзе поўная мерня 379. Снявши голову, по волосам не плачут — Як не стала хлеба, дык і нож не трэба = Дзе прапала кароўка, там няхай і вяроўка = Чорт па той траве, калі барану па галаве = Не да парасят, калі свінню смаляць = Няма чаго зубы правяраць, калі сэрца становіцца 380. С огнем шутки плохи — З агнём жартаў няма = З агнём ліхія жарты = З агнём не жартуй і вадзе не вер = Хто гуляе з агнём, дагуляецца да попелу = Агонь адмсціцца, як яго ўцвеліш
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
89 👁
◀ / 226 ▶