381. Солдат спит — служба идет — Кухар спіць, а суп кіпіць = Бабка спіць, а гусей пасе
382. Соловья баснями не кормят — Салаўі пяюць, ды хлеба не даюць = З гутаркі хлеба не наясі = Усялякая гамонка да хлеба добрая = Што па той чэсці, калі няма чаго есці. Гл. 109
383. С посконной рожей в калашный ряд не суйся — Што можна пану, то не Івану = Што дазволена ваяводу, тое не дазволена смуроду = Не лезь, жаба, туды, дзе коней куюць = Калі ў кепскім кажусе, не садзіся на куце. Гл. 58
384. Старого воробья на мякине не проведешь — Старога ліса не ашукаеш = Старога вераб'я на мякіну не зловіш (не падманіш)
385. Старость — не радость, не красные дни — Старасць — не радасць, а смерць — не пацеха = Старасць — не радасць, а маладосць не на век = Старасць — не радасць, а горб — не карысць = На старасці і ўлетку холадна = Старая баба і ў пятроўку на печы мерзне
386. Старый конь борозды не портит — І ў старой печы агонь добра гарыць = Дзе старыя кусты, той двор не пусты = Стары вол ніколі баразну не скрывіць (не сапсуе) = Сівы, але маю кавалак сілы = Стары гаворыць — гародзіць, ды на праўду выходзіць = Стары са шляху не звядзе
387. Стыд не дым, глаза не выест — Гразь — не кароста, сорам — не дым = Ад сарама карысці няма = Хоць саромна, ды скаромна = Сорам не воран — вочы не выдзяўбе = Ад сораму вочы не павылазяць = Сорам можна і ў кішэнь схаваць = Калі сорам, дык закрыйся
388. Счастье не птица — само не прилетит — Шчасце не конь — у аглоблі не запражэш = Шчасце не цукерка — у рукі не возьмеш = Шчасце само ў рукі не йдзе = За шчасцем не зганяешся. Гл. 389
389. Счастья на деньги не купишь — На таргу долі не купіш = У судзе праўды не знойдзеш, а на рынку долі не купіш = Без шчасця не будзе багацця, а за грошы шчасця не купіш. Гл. 388
390. С чужого коня среди грязи долой — З чужога каня злазь і ў гразь = З чужога вазка і сярод балота злазяць = З чужога коніка і ў гразі ссядаюць = З чужога воза хоць сярод дарогі злазь
391. Сытый голодного не разумеет — Багаты беднаму не спагадае = Сыты галоднаму не спагадае = Грашоўны (заможны)
95 👁