часу (да пары) штука ўдаецца = Да пары збан ваду носіць = Да пары сіцечка сее = Колькі б воўк ні валок, павалакуць і воўка = I злодзей да пары крадзе
361. Сколько волка ни корми, все равно в лес смотрит — Як чорта ні хрысці, усё адно: "У балота пусці" = Не чакай падзякі ад прыблуднага сабакі = Воўка ў плуг, а ён — у луг = Благога як ні кармі — благім будзе = Котку лашчыш, а яна кіпці выпускае = Воўка як ні гадуй, усё ў лес пазірае = Воўчая натура ў лес глядзіць
362. Сколько ни жить, а смерти не отбыть — Колькі ні красуйся, усё туды гатуйся = Як ні жывеш, а труны не мінеш = Як ні хадзі, а смерці не абыдзеш = Усё можа мінуць, толькі смерць не пераміне = Круці не круці, а трэба (мусіш) ўмярці. Гл. 284
363. Скоро сказка сказывается, да нескоро дело делается — Хутка гаворыцца, ды паціху робіцца = Лёгка сказаць, ды далёка дыбаць = Шмат вады сплыве, пакуль чалавек таго дажыве
364. Скупой дважды платит — Абыякі двойчы робіць, а скупы тройчы (двойчы) траціць (плоціць) = Скупому два разы баліць
365. Скупой из блохи голенище кроит — Скупы чарвякоў на скуру збірае = Скупы і з камара кроў высмакча = Скнарыца і за трэску пасварыцца
366. Скупой копит, а черт мошну тачает — Скупы скупуе, а чорт дзірку гатуе = Скупы збірае, а чорт мех шые = У скупога чорт шафяром
367. Слезами горю не поможешь — Плач, галасі, а рады не дасі = Не лягчэй будзе жыць, калі будзеш галасіць = Слязьмі рады не дасі = Журба бядзе не помач
368. С лица воду не пить, умела бы пироги печь — Выбіраюць не на йгрышчы, а на ржышчы = Не выбірай дзеўку ў карагодзе, а шукай у агародзе = Не глядзі на мяне, у касцёл ідучы, а глядзі на мяне, лён тручы = Жонку выбірай і вачыма, і вушыма
369. С личка — яичко, а внутри болтун — Прыгожы на грэх, а дурны на смех = Зверху шоўкавыя хусткі, а ў галаве пусткі = Зверху тлуста, а ў сярэдзіне пуста = Глянеш — хоць пацалуй, а прыступішся — плюнеш = Адзеўся, як пан, а дурны, як баран = Адзенецца, як пава, але благая слава = Ад дошкі да дошкі, а ў сярэдзіне ні крошкі
370. Слово не воробей: вылетит — не поймаешь — Конь
79 👁