Старонка 40
◀ / 226 ▶
да сябе горнуць = Сам сабе пан, сам сабе служка = Пан над самім сабою і над сваёй душою 349. Свяжись с дураком, сам дурак будешь — Хто з дурным задаецца, сам дурны застаецца = З дурнем счэпішся — дурнем зробішся = З дурным сварыцца, як з вадою біцца. Гл. 359 350. Свято место пусто не бывает — Варона з куста, а пяць на куст (другая на куст) = Не было б тое, было б што другое = Не будзеш ты, то будзе тры = Не было б Рымшы, дык быў бы хто іншы = Не будзе Гіршы, будзе чорт іншы = Балота не будзе без чорта = Быў бы куст, а варона знойдзецца 351. С глаз долой — из сердца вон — З ваччу сышоў і з памяці зваліўся = Як з вачэй, то і з думкі = І з памяці зляцеў 352. Сделал дело — гуляй смело — Скончыў работу — гуляй у ахвоту = Перш папрацуй, а тады й патанцуй = Службу справіў — і гуляй 353. Седина в бороду — бес в ребро — Волас сівее, а галава шалее = У старой печы паляць чэрці = Сівізна у бараду, а чорт у галаву 354. Семь бед — один ответ — Ці грэх, ці два = Адна казе смерць = Адзін раз Марку жаніць = Адзін грэх: хоць раз у лоб, хоць два 355. Семь одежек и все без застежек — Сем капот ды голы жывот 356. Семь пятниц на неделе — На адзін дзень сем перамен = Як увосень: на дзень пагод восем 357. Семь раз отмерь — один отрежь — Сем (дзесяць) разоў мер і то не вер = Перш правер, а потым вер = Сем разоў глядзі, а назад не вядзі = Без меры няма веры = Скажаш — не вернеш, адсячэш — не прыточыш 358. Скажешь курице, а она — всей улице — Калі сказаў бабцы, то як усёй грамадцы = Ні села ні пала, а ўсяму свету расказала = Ніхто не ведае: толькі дзед, ды баба, ды цэлая грамада 359. С кем поведешься, от того и наберешься — З якім спазнаешся, такім станешся = За пчолкаю — у мед, за жукам — у гной = З лядашчым спазнаўся — з розуму спаўся = Ліхая хеўра на ліха выведзе = Адзін другога даводзіць да ліхога. Гл. 349 360. Сколько веревочке ни виться, а конец будет — Да
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
84 👁
◀ / 226 ▶