Старонка 39
◀ / 226 ▶
куслівы = У ногі цалуе, а за сэрца кусае = Ліхі сабака спадцішка кусае = Не бойся сварлівага, а бойся маўклівага. Гл. 60 337. Ржаная каша хвалилась, что с маслом родилась — Дарагая залатовачка: каля рубля ляжала = Хвалілася рэдзька, што з мёдам смачная = Ганарылася свіння, што аб панскі плот пачухалася 338. Рука руку моет — Нага нагу падпірае, рука руку абмывае = Рука руку мые, чорт чорта крые = Рука руку мые, каб абедзве белыя (чыстыя) былі 339. Рыбак рыбака видит издалека — Сарока сароку бачыць здалёку = Жабрак жабраку відаць па кійку = Свой свайго (чорт чорта) пазнаў і на піва пазваў 340. Сам с вершок, голова с горшок — Сам як мурашка, галава як ражка (як цэбар) = Сам з кокаць, барада з локаць = Жабе па калена, а галава з капу сена 341. Сапожник без сапог — Шавец у падзёртых ботах ходзіць = Каваль без сякеры, а шавец без ботаў (а шавец босы) = Ганчар у чарапку есці варыць, а шавец у атопках ходзіць = Каваль без сякеры і нажа сядзіць 342. Свежо предание, а верится с трудом — Многа чуецца, ды мала верыцца = Складна кумачкі пяюць, ды ім веры не даюць 343. Свое хозяйство милее чужого царства — Лепш у сваёй хатцы, як у чужым палацы = Свая хатка як родная матка = Свая страха — свая ўцеха = Няма лепшай рэчы, як дома на печы = Дома край як рай = У сваёй хатцы добра і сабачцы 344. Свои люди — сочтемся — Як свае людзі, то згода будзе = Свой над вірам патрасе, але ў вір не панясе = Свае дзесяць разоў пасварацца і паміруцца 345. С волками жить — по-волчьи выть — Шыць — з шаўцамі, а выць — з ваўкамі = Як улез у вараны, то і кракай, як яны = Сярод ваўкоў жыць — па-воўчы і выць 346. Своя ноша не тянет — Свая сярмяжка не важка = Свая сярмяжка нікому не цяжка = Свая табака не пяршыць 347. Своя рубашка ближе к телу — Бліжшая кашуля, чым сярмяга (як кабат, як кажух) = Кожны млын на сваё кола ваду цягне = Кожны на сваю руку цягне = Кожнаму свая болька баліць = Кожнаму свой чарвяк сэрца точыць = Кожнаму сваё мілейша 348. Своя рука владыка — Свая рука не ліхадзей (свая ручка не ліхадзейка) = Свая ручка не сучка = Кожныя граблі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
87 👁
◀ / 226 ▶