Малы руска-беларускі слоўнік прыказак, прымавак і фразем (1991). З. Ф. Санько

 ◀  / 226  ▶ 
вырвецца — здагоніш, а слова вырвецца — не зловіш = Выказанага слова да губи не вернеш = 3 свайго языка спусціш — на чужым не зловіш = Слова як птушка: выпусціў — не вернеш = Сказанае слова за хвост не зловіш = Сліны не падымеш, а слова не вернеш 371. Слышал звон, да не знает, откуда он — Гавораць, гамоняць, ды не ведаюць, дзе звоняць = Чуе звон, ды не ведае, дзе ён = У кумы не прападзе, не прычуе, то прыкладзе - Няхай бы яшчэ гаманілі, каб ведалі, дзе званілі. Гл. 71 372. Смелость города берет — У каго адвага, у таго й перавага = Адвага — не знявага = Адважны нідзе не згіне = Адвагаю і пекла пяройдзеш = Бой адвагу любщь 373. Смелым счастье помогает — Смеламу бог памагае = Хто не рызыкуе, той не мае = На рахманага бог нанясе, а смелы сам набяжыць 374. Смерть за воротами не ждет — Смерць і радзіны не выбіраюць гадзіны = Смерць ускоча, калі захоча - Смерць прычыну шукае 375. Смерть не разбирает чина — Смерць не перабірае і не мінае = Смерць не разбірае, каго забірае = Смерць у зубы не глядзіць = Усякага адна магіла прыгорне. Гл. 296 376. Смех без причины — признак дурачины — Па латках пазнаць скупога, а па смеху — дурнога - Дурня па смеху пазнаеш 377. С милым рай и в шалаше — Хоць у будане жыць, абы з каханым быць = Хоць пад лаўкаю сядзець, абы на харошага глядзець - Хоць без хлеба пасяджу, але ж на любага пагляджу Хоць у адной лёлі (сарочцы), абы па любові 378. С миру по нитке — голому рубашка — Крыха да крыхі — збярэцца торба = Нітка да ніткі — беднаму сарочка = Зерне да зерня, будзе поўная мерня 379. Снявши голову, по волосам не плачут — Як не стала хлеба, дык і нож не трэба = Дзе прапала кароўка, там няхай і вяроўка = Чорт па той траве, калі барану па галаве = Не да парасят, калі свінню смаляць = Няма чаго зубы правяраць, калі сэрца сіановіцца 380. С огнем шутки плохи — 3 агнём жартаў няма = 3 агнём ліхія жарты = 3 агнём не жартуй і вадзе не вер = Хто гуляе з агнём, дагуляецца да попелу = Агонь адмсціцца, як яго ўцвеліш
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
8 👁
 ◀  / 226  ▶