Малы руска-беларускі слоўнік прыказак, прымавак і фразем (1991). З. Ф. Санько

 ◀  / 226  ▶ 
часу (да пары) штука ўдаеода = Да пары збан ваду ноешь - Да пары сіцечка сее = Колькі б воўк ні валок, павалакуць і воўка I злодзей да пары крадзе 361. Сколько волка ни корми, все равно в лес смотрит — Як чорта ні хрысці, усё адно: "У балота пусці" " Не чакай падзякі ад прыблуднага сабакі - Воўка ў плуг, а ён — у луг Благога як ні кармі — благім будзе - Котку лашчыш, а яка кіпці выпускае= Воўка як ні гадуй, усё ў лес пазірае - Воўчая натура ў лес глядзіць 362. Сколько ни жить, а смерти не отбыть — Колькі ні красуйся, усё туды гатуйся = Як ні жывеш, а трупы не мінеш Як ні хадзі, а смерці не абыдзеш - Усё можа мінуць, толькі смерць не пераміне - Круці не круці, а трэба (мусіш) ўмярці. Гл. 284 363. Скоро сказка сказывается, да нескоро дело делается — Хутка гаворыцца, ды паціху робіцца - Легка сказаць, да далёка дыбаць = Шмат вады сплыве, па куль чалавек таго дажыве 364. Скупой дважды платит — Абыякі двойчы робіць, а скупы тройчы (двойчы) траціць (плоціць) - Скупому два разы баліць 365. Скупой из блохи голенище кроит — Скупы чарвякоў на скуру збірае - Скупы і з камара кроў высмакча - Скнарыца і за трэску пасварыцца 366. Скупой копит, а черт мошну тачает — Скупы скупуе, а чорт дзірку гатуе - Скупы збірае, а чорт мех шые - У скупога чорт шафяром 367. Слезами горю не поможешь — Плач, галасі, а рада не дасі - Не лягчэй будзе жыць, калі будзеш галасіць - Слязьмі рады не дасі = Журба бядзе не помач 368. С лица воду не пить, умела бы пироги печь — Выбіраюць не на йгрышчы, а на ржышчы - Не выбірай дзеўку ў карагодзе, а шукай у агародзе - Не глядзі на мяне, у касцёл ідучы, а глядзі на мяне, лён тручы - Жонку выбірай і вачыма, і вушыма 369. С личка — яичко, а внутри болтун — Прыгожы на грэх, а дурны на смех = Зверху шоўкавыя хусткі, а ў галаве пусткі = Зверху тлуста, а ў сярэдзіне пуста - Глянеш — хоць пацалуй, а прыступішся — плюнеш - Адзеўся, як пан, а дурны, як баран = Адзенецца, як пава, але благая слава - Ад дошкі да дошкі, а ў сярэдзіне ні крошкі 370. Слово не воробей: вылетит — не поймаешь — Конь
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
8 👁
 ◀  / 226  ▶