304. Повинную голову меч не сечет — Павіннай галавы не сцінаюць = Павіннай галавы і меч не ймецъ = Пакорнага і меч не сячэ = Як прызнаўся, то й расквітаўся
305. По два горошка в ложку — Крупіна за крупінаю ганяецца з дубінаю = Крупка крупку гоніць, ажно шыю ломіць = Жар гарыць, вада кіпіць, ды няма чаго варыць
306. Под лежачий камень и вода не течет — Ляжачыя і грошы ржавеюць = Пад ляжачы камень вада не бяжыць (не падплыве)
307. Пожалел волк кобылу — оставил хвост да гриву — Злітаваўся рак над жабаю дый вочы выдраў = Злітаваўся так, як над жабаю рак = Любіў рак жабу, аж вочы высеў = Пашкадаваў воўк казла: пакінуў ногі ды хваста = Ад панскай дапамогі не пацягнеш ногі
308. Поживем — увидим — Пажывем далей, угледзім болей = Пажывем, пабачым больш = Хто дажыве, той паглядзіць = Што было, то бачылі, а што будзе — пабачым. Гл. 416
309. Позднему гостю — кости — Хто позна ходзіць, той сам сабе шкодзіць = Апошняму госцю лыжка ў качарэжніку = Астаўцу з аўцу або ніяк = Апошняму ці многа, ці нічога = Хто позна прыязджае, той косці агрызае = Спазніўся пан да абеда, а вячэра не зараз
310. Пока трава зазеленеет, кобыла околеет — Пакуль сонца ўзыдзе, раса вочы выесць = Пакуль тое настане, калом спіна стане = Пакуль да бога, то чорт душу выйме = Пакуль тое настане, шмат вады сплыве
311. По одежке встречают, по уму провожают — Пазнаюць нашу дачку і ў андарачку = Не пазнаюць, то папытаюць = Не адзежа здобіць (харашыць) чалавека, а чалавек адзежу = Лыкам чалавека не мераюць = Не ўсё тое кепска, што на пагляд = Не глядзі, што на галаве, а паглядзі, што ў галаве
312. Попался, который кусался — Трапіў, жучку, у панскую ручку = Трапіў, дзедку, у клетку
313. Попытка не пытка, а спрос не беда — Спроба не хвароба = Купіў не купіў, а патаргаваць можна = Дагнаў — не дагнаў, а прабегчы можна. Гл. 133
314. По Сеньке и шапка, по Еремке — колпак — Па Саўку (Хомку, Юрку) шапка = Па каню і хамут = Які конь, такая й пуга = Які гаспадар, такі і тавар. Гл. 155
315. После нас хоть потоп — Па маёй смерці няхай хоць выюць чэрці = Па маёй смерці хоць плот мною падперці =
85 👁