Старонка 35
◀ / 226 ▶
292. Паршивая овца все стадо портит — Праз аднаго Іванка ўсім заганка = Праз аднаго барана ўвесь статак паганы = Дурны баран усю чараду збянтэжыць. Гл. 182 293. Пашню пахать — не руками махать — Араць — не ў дуду іграць = Гаспадарку весці — не штанамі трэсці (не торбаю трэсці). Гл. 104 294. Пень колотить — день проводить — З кута у кут — і вечар тут = Абы дзень да вечара, а там печ увечары = Туды цень, сюды цень, абы перайшоў дзень 295. Первый блин комом — Першае цялятка — шчанятка = Першыя каты за платы = Першы плод за плот = Першую работу за плот выкідаюць = Першы блін сабаку 296. Перед смертью все равны — Зямля святая ўсіх (нас) зраўняе = На тым свеце ўсе роўныя будзем = Хто піша, хто аро, хто барануе — зямелька ўсіх раўнуе = Магіла ўсіх памірыла (зраўніла) = Магіла ўсіх прымае (зраўняе) = Усе людзі роўна родзяцца і роўна паміраюць. Гл. 375 297. Петр кивает на Ивана, Иван кивает на Петра — Благі з ліхім знаюцца, адзін на другога спасылаюцца = Мікіта на Гаўрылу, Гаўрыла на Тамаша, то будзе жыцце кепска наша 298. Пир на весь мир — Банкет на ўвесь свет = Пацеха як на святога Вайцеха 299. Пить да гулять — добра не видать — Балі ды гулі ў лапці абулі = Балявалі, гулялі, пакуль голыя не сталі = За баляваннем бывае галадаванне = Хмель не вада — чалавеку бяда = Гарэлка да добрага не давядзе = Гулі да дабра не давядуць = Гулі і пана разулі. Гл. 165 300. Пить — ум пропить — Ад гарэлкі розум мелкі = П'янства розум з'ела = Гарэлкай розуму не прамыеш = Пі — дурнейшы станеш 301. Плетью обуха не перешибешь — Пугаю кавадла не рассячэш = Стралою камень не праб'еш. Гл. 73 302. Плыви, мой челн, по воле волн — Будзем жыць, як набяжыць, а памрэцца — ўсё мінецца = Трэба жыць, як набяжыць (усё роўна будзем гніць) 303. Повадился кувшин по воду ходить — там ему и голову сломить — Да пары збан ваду носіць = Да пары сіцечка сее = Панадзіўся журавель да нашых канапель — паспытае аглабель = Гарцаваў, гарцаваў, пакуль карку не зламаў = Дахадзіўся, што й хваста пазбыўся = Унадзілася свінка ў ніўку: ці ніўку сажні, ці свінку забі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
89 👁
◀ / 226 ▶