Старонка 34
◀ / 226 ▶
281. От добра добра не ищут — Не гані бога ў лес, калі ў хату ўлез = Праз хлеб хлеба шукаць не трэба = Ад добрага лепшага не шукаюць = Шукаючы пірага, і хлеб згубіш = Цераз хлеб крошак не шукай 282. Отольются кошке мышкины слезки — Адрыгнуцца ваўку авечыя (каровіны) слёзы = Будзе й на крапіву мароз = Колькі б воўк ні валок, павалакуць і воўка = Няхай паны не радуюцца — прыйдзе й на іх радуніца = Цяпер нас катуеш, можа, калі і сам патанцуеш = Сірочыя слёзы дарма не мінуцца = Тое з вадою не збяжыць 283. От прибыли голова не болит — Грошы цела не пякуць = З прыбытку бяды няма = З прыбытку галава не баліць. Гл. 128 284. От смерти не посторонишься — Смерці не заперці, калі трэба памерці = Ад смерці не выкруцішся, не вымалішся = Ад смерці не адкупішся і не адпросішся = Смерць не ручаіна — не пераскочыш = Ад смерці ніхто не збароніць = Смерці ў бутэльку не заткнеш. Гл. 362 285. От смерти нет зелья — Не дапамогуць лекі, калі прыйшло навекі = Ад старасці і смерці няма лекаў на свеце = Хоць доктар з неба, а памерці трэба = Як не грэе дух, то не сагрэе кажух = На смерць няма зелля = Ад смерці нікога не вылечыш = Ад смерці доктара няма = Ад смерці не адперці. Гл. 92 286. От трудов праведных не наживешь палат каменных — Мазалёваю працай не збудуеш палацаў = Не ўзяўшы на душу, не хадзіць у кунтушу = І так бывае: хто працуе, той не мае = Працуем, гаруем і нічога не маем 287. От тюрьмы да от сумы не отрекайся — Ад астрогу няма перасцярогу = Хваробы бойся, астрогу сцеражыся, а торбы не цурайся = Ад бяды кіем не абаронішся = Багата жыві, жабраваць не заракайся 288. От чего заболел (чем ушибся), тем и лечись — Што зашкодзіла, няхай тое і паможа = Што зашкодзіла, тым і лячыся (тым і памагаць трэба) = Заразу заразаю выганяюць = Аб камень ступіш (вытупіш), аб камень і навострыш. Гл. 159 289. Охота пуще неволи — Дай душы волю, то сам будзеш у няволі = Дай сэрцу (ахвоце) волі — завядзе да няволі 290. Палка о двух концах — У кіі два канцы і абодва б'юць = Грошык такі: у ім два бакі = Мае манета і той бок, і гэты = Такая справа — і ўлева, і ўправа 291. Пар костей не ломит — Ад цяплосці не баляць (не гнуцца) косці
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
85 👁
◀ / 226 ▶