271. Обещанного три года ждут — Абяцанкі-цацанкі, а дурню радасць = Панская абяцанка на здохлым кані едзе = Абяцаная шапка вушэй не грэе (на вушы не лезе) = Чакалі, пачакалі і пачаканкі з'елі = На слова — як стой, а па слове — пастой = Дасць на лета, але не на гэта = Дадуць, як штаны ападуць = Аддам на святы Адам = Ці даў, ці не даў, абы абяцаў = Часта абяцаюць, але рэдка датрымаюць
272. Обжегшись на молоке, будешь дуть и на воду — Апарыўшыся малаком і на ваду падзьмухаеш = Апарыўшыся на гарачым, то й на халоднае дзьмухаеш = Два разы ашукаўшыся і на зімную ваду дзьмухаць трэба = Апёкся на параным малацэ і ваду студзіць = Апарыўся на капусце ў гаршку, то і на гародзе дзьмухаў. Гл. 327
273. Овес не по коню — Не па кату сала = Не па сабаку костка = Не па каню хамут = Краска (кветка) не для твайго носа. Гл. 250
274. Овчинка выделки не стоит — Вычынка даражэйшая за аўчынку = Апуха не варта кажуха = Скурка не варта вычынкі
275. Один в море не рыбак, а без артели не моряк — Адзін дасужы, ды не дужы = Адзін дуб у полі — то не лес = Адна пчала мёду не наносіць = Адным пальцам вузла не завяжаш = Адна галавешка і ў печы не гарыць (а дзве і ў полі не тухнуць) = Добра там жывецца, дзе гуртам сеецца і жнецца
276. Один с сошкой, а семеро с ложкой — На сем прыганятых адзін араты = У калгасе добра жыць: адзін косіць (робіць), сем ляжыць (а як сонца прыпячэ, дык і гэты ўцячэ) = Калі мужык здароў, дык у яго сем паноў = На аднаго мужыка злыдняў талака = Сем сёл, адзін вол, а дзесяць прыганятых
277. Одна кобыла всех заманила — Аднаго Юрку ўпусцілі, а ўся хата заюрылася = Як адна сарока хвост задзярэ, то за ёю ўсе
278. Одна ласточка весны не делает — З адной краскі вянок не саўеш = Першы шпак (першая ластаўка) вясны не робіць
279. Одно нынче лучше двух завтра — Сёння зробіш — заўтра як знойдзеш = Што зробіш сёння, не трэба будзе рабіць заўтра = Яду (абед) на вечар адкладзі, а бульбу сёння пасадзі. Гл. 247
280. О покойниках плохо не говорят — Пра нябожчыкаў лепей маўчаць = Нябожчыкі ўсе добрыя = Што зямлёю пакрыта, няхай будзе забыта
108 👁