Старонка 32
◀ / 226 ▶
Не твоего ума дело — Не твайго носа палоса = Не тваім зубам гэта кусаць = Не тваім носам дзяўбаць = Што табе за справа: не твой хлеб есць, не тваю сарочку насіць. Гл. 259 Не тогда собак кормить, как на охоту идти — Не тады хартоў кормяць, як у ловы едуць = Не тады карову карміць, калі трэба даіць = Не тады студню капаць, як трэба смагу праганяць Не только свету, что в окошке — Не ўсё тое сонца, што глядзіць у ваконца = Не адзін сабака Лыска = Толькі й розуму, што ў цябе = Не адзін Гаўрыла ў Полацку = І за Гомлем людзі ёсць Нет худа без добра — Ліха без дабра не бывае = Няма нічога ліхога, каб на добрае не выйшла = Няма такога зла, каб з яго камусь не выйшла дабра = Ліха перамелецца — дабро будзе = Будзе добра, як ліха пераміне Не ты первый, не ты последний — Не ты першы, не ты рэшні (не ты астатні) Не учи ученого — Не вучы акуня (качаня) плаваць = Не вучы кульгаць: і так ногі баляць = Не вучы аратага араць, касца касіць, а сейбіта сеяць = Не вучы старога ката смятанку злізваць (з печы саскокваць) = Краўца не вучы, без цябе скрое = Не сягоння (я) стаў каля лаўкі хадзіць Не хвались замужеством третьего дня, а хвались третьего года — Не хвалі каня, запрагаючы, а дзеўку — выбіраючы = Не хвалі нявестку ў тры серады, а пахвалі ў тры гады = Лён хвалі ўвосень, а дзеўку — замужам = Хвалі дзень вечарам, а дзяўчыну замужам. Гл. 441 Нечистая совесть спать не дает — Чорнаму сумленню качарга шыбеніцай здаецца = Чужое не тучыць, бо сумленне мучыць = Злодзей спіць і дрыжыць = Грахі спаць не даюць. Гл. 213 Новая метла по-новому метет — Новы гаспадар — і новы парадак = Новы венік чыста мяце Нужда закон ломает — Бяда свае законы піша = Голад хлусіць і красці мусіць Нужда скачет, нужда пляшет, нужда песенкі поет — Абадранцы пайшлі ў танцы, галабокі пайшлі ў скокі = Бяда скача, бяда плача = Гора плача, гора скача, гора й песенькі пяе = Нашы старцы пайшлі ў танцы = Паздароў, божа, паноў, што ў нас няма ні коней, ні кароў; цяпер нам добра пагуляць, бо няма чаго заганяць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
89 👁
◀ / 226 ▶