Старонка 37
◀ / 226 ▶
Што там па смерці: хоць плот падперці = Дзеля мяне, няхай хоць воўк траву есць = Пасля нас не будзе нас 316. Поспешишь — людей насмешишь — Паспех — людзям на смех = Спех — людзям смех = Хто спяшае, той перарабляе = З вялікага паспеху наробіш смеху. Гл. 93 317. По труду и честь — Якая справа, такая і слава = Не памоўка, а паробка славіць = Таго на кут, у каго мазалі цвярдзейшыя = Як дбаеш, то й павагу маеш 318. По усам текло, а в рот не попало — Быў на мяду, абліў мёдам бараду = Па барадзе цякло, а ў роце суха было = Па губах цякло, ды ў роце не было = Адно губы памачыў 319. Правая рука не знает, что делает левая — Галава не ведае, што язык апаведае = Не ведае правіца, што робіць лявіца 320. Правда всегда перетянет — Усё мінецца, адна праўда застанецца = Праўда спраўдзіць = Праўда як алей, выйдзе наверх = Праўду не закапаеш 321. Правда всего дороже — Праўда даражэйша за грошы = Матка за ўсіх мілейша, праўда за ўсё даражэйша 322. Придет беда — купишь ума — Бяда розуму вучыць = Бяда дакучыць ды розуму навучыць = Як бяднее, чалавек разумнее = Пасля бяды кожны разумны. Гл. 5 323. При солнце тепло, при матери добро — Птушка радая вясне, а дзіця — мамцы = Дзіця да маці, як краска да сонца = Нідзе няма лепш, як у сваёй маці = Няма лепшай хаткі, як у роднай маткі = Ніхто так не спагадае, як родная маці = Ніхто столькі жалю не мае, як родная мама = Матчыны рукі заўсёды мяккія = У сваёй маці добра і ў пасцелі паляжаці 324. Пришла беда — отворяй ворота — Бяда па бядзе як па нітачцы йдзе = Бяда ідзе і бяду вадзе = Адна бяда не ходзіць, другую за сабою водзіць = Бяда за бядою, як рыба за вадою = Бяда за бядою ходзіць з калядою = Бяда бяду вязе, а трэцяя паганяе = Калі бяда ходзіць, з сабою ўсю радню сваю водзіць = Гора адно не йдзе, а за сабою сем вядзе 325. Проголодаешься — хлеб достать догадаешься — Дасць бог бяду, і грошы знайду = Грошы не неба — дастанеш, як трэба = Голад — найлепшы кухар = Возьме голад — з'явіцца голас = Голад у свет гоніць. Гл. 74 326. Простота хуже воровства — Лішняя дабрата — дурата = Прастата — тая ж дурата 327. Пуганая ворона куста боится — Ратаваны з вады конь і лужыны баіцца = Настрашыў мех, дык і торба страш-
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
91 👁
◀ / 226 ▶