Малы руска-беларускі слоўнік прыказак, прымавак і фразем (1991). З. Ф. Санько

 ◀  / 226  ▶ 
Обещанного три гоДа ждут—Абяцанкі-цацанкі, а дурню радасць - Панская абяцанка на здохлым каш едзе - Абяцаная шапка вушэй не грэе (на вушы не лезе) - Чакалі, пачакалі і пачаканкі з'елі - На Слова — як стой, а па слове — пастой " Дасць на лета, але не на гэта " Дадуць, як штаны ападуць " Аддам на святы Адам - Ці даў, ці не даў, абы абяцаў " Часта абяцаюць, але рэдка датрымаюць 272. Обжегшись на молоке, будешь дуть и на воду — Апарыўшыся малаком і на ваду падзьмухаеш - Апарыўшыся на гарачым, то й на халоднае дзьмухаеш " Два разы ашукаўшыся і на зімную ваду дзьмухаць трэба ■ Апёкся на параным малацэ і ваду студзіць - Апарыўся на капусце ў гаршку, то і на гародзе дзьмухаў. Гл 327 273. Овес не по коню — Не па кату сала - Не па сабаку костка = Не па каню хамут - Краска (кветка) не для твайго носа. Гл 250 274. Овчинка выделки не стоит — Вычынка даражэйшая за аўчынку - Апуха не варта кажуха - Скурка не варта вычынкі 275. Один в море не рыбак, а без артели не моряк — Адзін дасужы, ды не дужы-Адзіндубу полі — то нелес_Аднапчала мёду не наносіць = Адным пальцам вузла не завяжаш " Адна галавешка і ў печы не гарыць (а дзве і ў полі не тухнуць) ■ Добра там жывецца, дзе гуртам сеецца і жнецца 276. Один с сошкой, а семеро с ложкой — На сем прыганятых адзін араты - У калгасе добра жыць: адзін косіць (робіць), сем ляжыць (а як сонца прыпячэ, дык і гэты ўцячэ) " Калі мужык здароў, дык у яго сем паноў " На аднаго мужыка злыдняў талака = Сем сёл, адзін вол, а дзесяць прыганятых 277. Одна кобыла всех заманила — Аднаго Юрку ўпусцілі, а ўся хата заюрылася - Як адна сарока хвост задзярэ, то за ёю ўсе 278. Одна ласточка весны не делает — 3 адной краскі вянок не саўеш = Першы шпак (першая ластаўка) вясны не робіць 279. Одно нынче лучше двух завтра — Сёння зробіш — заўтра як знойдзеш " Што зробіш сёння, не трэба будзе рабіць заўтра - Яду (абед) на вечар адкладзі, а бульбу сёння пасадзі. Гл 247 280. О покойниках плохо не говорят — Пра нябожчыкаў лепей маўчаць - Нябожчыкі ўсе добрыя " Што зямлёю пакрыта, няхай будзе забыта
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

апўха, зелі, кажўха
9 👁
 ◀  / 226  ▶