смуціся, страціўшы, не цешся, знайшоўшы = Не радуйся, што забагацеў, не смуціся, што збяднеў = Згубіш — не шкадуй, знойдзеш — не радуйся = Згубіўшы, не тужы, знайшоўшы, нікому не кажы 229. Нашему слесарю двоюродный кузнец — Стрэчнай бабкі родны Хведар = Андрэй (Саўка) Кузьме родны Хведар = Анціп — нашаму брату Міколка = Нашаму парабку кумаў сват. Гл. 95 230. Нашла коса на камень — Абое лукі, абое тугі = Заехаў на пнюшок сівы жарабок = Трапіўся востры на шылаватага = Цюк на крук = Пад чорным лесам спаткаўся чорт з бесам = Чорт на нячысціка наскочыў = Трапіў чорт на паганага = Каса на камень наскочыла (трапіла) 231. Наш пострел везде поспел — Наш гарэза ўсюды пралезе = Абы скварка й чарка, дык будзе там і наш Марка = Дзе з малаком каша, там міласць ваша = Дзе гам, і я там = Тут наш Грышка першы з лыжкай 232. Не боги горшки обжигают — Не святыя гаршкі лепяць = Не бог пашыў боты — шаўцовай работы 233. Не было печали, так черти накачали — Не мела баба клопату, купіла парася = Купіў дуду на сваю бяду = Не было дуды — не было й бяды = Не меў Саўка клопату, дык жонку ўзяў 234. Не верь глазам своим — Не заўсёды вер воку = Не вер вачам: вазьмі ды памацай = Як не верыш вачам, то памацай сам = Пажар тушы знізу, на рэчы глядзі зблізу 235. Не вздыхай тяжело, не отдадим далеко — хоть за курицу, да на свою улицу — Не ўздыхай глыбока, не аддамо далёка — хоць за курапатку, ды ў сваю хатку = Хоць за варонку, ды на сваю старонку = Хоць за Лыску, абы блізка 236. Не в свои сани не садись — Не лезь на чужое седала = У чужыя сані не садзіся = Не ў сваё карыта не лезь = Не ў свае штаны не ўбірайся 237. Не все золото, что блестит — Не ўсё тое смачна, што ўзрачна = Не ўсё тое золата, што свеціць = Не ўсё мёд, што салодкае = Не кожная блішчастая стрэльба добра страляе 238. Не все коту масленица — Не заўсяды як на Дзяды = Мінуўся той час, што з мёдам (з салам) варыў квас = Мінуліся тыя рокі, калі паны браліся ў бокі = Не ўсё ж мігдаламі карміць 239. Не всяк тот кусает, кто усом потрясает — Не кожны
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
90 👁