кай на люстэрка, калі нос крывы = Не наракай на люстэрка, калі зморшчкі пад вокам = Паглядзіся ў воду, якога ты роду
217. На миру и смерть красна — На людзях і плакаць лягчэй = На людзях і памерці не страшна = А памрэ Аўдзей, дык жа між людзей
218. На нет и суда нет — Як няма, то й дарма = Калі ёсць — разыдзецца, а няма — абыдзецца = Як няма, дык няма = Калі не, дык і не
219. На пузе шелк, а в пузе — щелк — На назе бот рыпіць, а ў гаршку трасца кіпіць = Боты новыя, а пяты голыя = Каўнер шырокі, а пяты голыя = Хоць і пусты мех, ды золатам шыты = Хоць без цукру, але ў сподачку = Голы як бізун, востры як меч
220. На сваху нечего пенять, что не цела пришла — Матка вінавата, што дачка чаравата = Хата вінавата, што ўпусціла Кандрата = Ігнат не вінават і Аўгіння не вінна, вінавата хата, што пусціла Ігната
221. На семь дворов один топор — и тот без топорища — Сем сёл, адзін вол і той гол = Сем паноў, двое штаноў; хто раней устаў, той штаны ўзяў = Сем вокнаў і адна шыба
222. Насильно мил не будешь — Не памогуць і чары, як каму хто не да пары = Упрошваючы не намілуешся = Даганяючы не нацалуешся = Сілаю не быць мілаю
223. На то и щука в море, чтобы карась не дремал — На тое і каты, каб мышы лататы = На тое і сабака, каб зайца ганяць = На тое і зязюля, каб кувала і куранят крала
224. На убогого всюду каплет — Сіраціне заўсёды вецер у вочы = Беднаму ўсюды цесна (бедна) = У беднага і ў кашы косці = Каму месяц свеціць, а ад сіраты хаваецца = Чалавек убогі, як конь бязногі. Гл. 207
225. На урода все неугода — Благой благаце дрэнна і на куце = Кепскаму (лядашчаму) ўсюды кепска = Ліхому нічым не дагодзіш = Што ні зрабі — усё кепска = Колькі ні гадзі, а раз не дагодзіш — і ты паганы
226. На чужой каравай рот не разевай — Не будзь ласы на чужыя каўбасы = Не руш чужога і не бойся нікога = Не гняві бога, не жадай чужога = Не руш чужых груш. Гл. 171
227. На чужой роток не накинешь платок — Няма тае хусты, каб завязаць людзям вусты (вусны) = Чужы роцік не каўнерык — яго не зашпіліш = Людзям губы не завяжаш = Людзям языка не прывяжаш = Чужы рот не хлеў — не зачыніш
228. Нашел — не радуйся, потерял — не тужи — Не
94 👁