жонка = Які едзе, такую вязе = Чорт сем пар лапцяў стаптаў, пакуль гэтакую пару дабраў
206. Мягко стелет, да жестко спать — Добра гаворыць, ды нядобра творыць = Мякка сцеле, ды мулка спаць = Лёстачкамі дух займае, а чорта думае = На вуснах — мёд, а на сэрцы — лёд = У вочы ліском, а за вочы пяском = У вочы "саколю", а за вочы соллю = У вочы катком, а за вочы варком = У вочы з мілым тварам, а за вочы крутым варам = Вуснамі мёд разлівае, а за пазухай камень трымае
207. На бедного Макара все шишки валятся — На каго людзі гавораць, на таго і свінні рохкаюць = Над пешым арлом і варона з калом = На каго бог, на таго і людзі = На пахілае дрэва і козы скачуць = Ну, пайшло на Малахаву галаву. Гл. 224
208. На безрыбье и рак рыба — Як няма мяса, то і грыб закраса = Калі няма рыб, добры і грыб = На бязлюддзі і мы людзі = На бязлюддзі і дзяк чалавек = Упоцемку і гніляк свеціць = І месяц свеціць, калі сонца няма
209. На бога надейся, а сам не плошай — Божа памажы, але й сам падбяжы (але і сам не ляжы) = Памажы божа, але й ты не ляжы, нябожа = На бога спадзявайся, але і сам старайся Працуй, нябожа, то і бог паможа = Чакай збавення з неба, а тым часам хлеба трэба
210. На, боже, что нам негоже — На табе, нябожа, што мне нягожа = Вазьмі, Даніла, што мне няміла
211. На весь мир не угодишь — Адзін усім не ўласціць (не дагодзіць) = Не сонца — усіх не сагрэеш = Кожнаму чорту не дагодзіш. Гл. 117
212. На вкус и цвет товарищей нет — Дзеду міла, а ўнуку гніла = Каму — як балота, а каму — як залота = Хто каб салоўку паслухаць, а хто дзеркачовай (драчовай) песні рады = Хто любіць гарбуз, а хто агуркі = Адзін хоча сёе, другі — тое
213. На воре шапка горит — Хто парася ўкраў, таму ўвушшу вішчыць = Хто куры краў, у таго й рукі трасуцца = Хто сала краў, таму ў вочы дым ідзе = Відаць па вачах, што ходзіць па начах. Гл. 267
214. На всякий чих не наздравствуешься — На кожны гук не адгукаешся = На кожнае чханне не наздароўкаешся
215. Назвался груздем — полезай в кузов — Калі з роду баравік, то лезь, браце, у кошык = Калі падмеўся грыбам, то лезь у кошык = Абазваўся грыбам — лезь у гаршчок. Гл. 32
216. На зеркало нечего пенять, коль рожа крива — Не нара-
105 👁