куслівы, хто звяглівы = Не ўсе старыя шчупакі карасёў хапаюць
240. Не гони кнутом, а гони овсом — Кармі мукою, дык пойдзе рукою = Каня не дагледзіш — далёка не заедзеш = Давай каню не пугу, а сена з лугу = Каб конь добра вёз — давай яму авёс
241. Не до жиру, быть бы живу — Не да каляды, калі поўна хата бяды = Стала не да юру, абы вынесці скуру = Не да пацераў, калі хата гарыць = На пажары харом не размалёўваюць = Якія тут святкі, калі лупяць падаткі
242. Незваный гость хуже татарина — Прыйшоў нязваны і йдзі нягнаны = Няпрошанаму госцю лыжкі няма = Няпрошанага госця за парог выводзяць = З няпрошаным госцем не рукаюцца = Няпрошанаму госцю месца пад сталом
243. Не имей сто рублей, а имей сто друзей — Чалавек без сяброў, што печ без дроў = Няма грошай — не бяда, як сяброў грамада = Лепш сто сяброў, чым сто рублёў
244. Не место человека красит, а человек место — Не чын чалавека падвышае, а чалавек чын = Не адзежа здобіць (харашыць) чалавека, а чалавек адзежу = Не чын паважаюць, а чалавека па яго праўдзе
245. Не мил свет, когда милого нет — Без сонейка свету не быць, без мілага нельга жыць = Цяжка ўздыханне — далёка каханне
246. Не мытьем, так катаньем — Не кіем, дык палкаю — адной паганялкаю = Не кіем, то паленам — усё ж тым самым дрэвам = Калі не дубчыкам, то бізунчыкам = Ці гэблем, ці скобляю — усё адно = Не стрый, дык дзядзька = Той самы чорт — хоць сабака, хоць хорт. Гл. 451
247. Не откладывай на завтра то, что можно сделать сегодня — Адклад не йдзе ў лад = З адкладу няма ладу = Лепей цяпер, чым у чацвер = Сон на заўтра адкладзі, а справу сёння давядзі. Гл. 279
248. Не ошибается тот, кто ничего не делает — Той не памыляецца, хто ад працы хіляецца = Хто не йдзе (хто сядзіць), той не спатыкаецца = Хто бяжыць, той і спатыкаецца
249. Не плюй в колодец — пригодится воды напиться — Не плюй у крыніцу: прыйдзеш па вадзіцу = Не плюй у вадзіцу, давядзецца ж напіцца = Не плюй у карытца — мо, здарыцца (трапіцца) напіцца = Прыйдзе каза да ваза (коза да воза)
250. Не по голове шапка — Не па Юрку (Саўку, Хомку)
104 👁