Малы руска-беларускі слоўнік прыказак, прымавак і фразем (1991). З. Ф. Санько

 ◀  / 226  ▶ 
кай на люстэрка, калі нос кривы = Не наракай на люсторка, калі зморшчкі над вокам = Паглядзіся ў воду, якога ты роду 217- На миру и смерть красна — На людзях і плакаць лягчэй = На людзях і памсрці нс страшна = А памрэ Аудзей, дык жа між людзей 218. На нет и суда нет — Як няма, то й дарма = Калі ёсць — разыдзецца, а няма — абыдзецца = Як няма, дык няма = Кши не, дык і не 219. На пузе шелк, а в пузе — щелк — На назебот рыпіць, а ў гаршку трасца кіпіць= Боты новым, а пяты голыя = Каунер шырокі, а пяты голыя = Хоць І пусты мех, ды золатам шыты = Хоць без цукру, але ў сподачку = Голы як бізун, востры як меч 220. На сваху нечего пенять, что не цела пришла — Матка вінавата, што дачка чаравата = Хата вінавата, што ўпусціла Кандрата = Ігнат не вінават і Аўпння не вінна, вінавата хата, што пусціла Ігната 221. На семь дворов один топор — и тот без топорища — Сем сёл, адзін вол ітой гол=Сем паноў,двое штаноў; хто раней устаў, той штаны ўзяў = Сем вокнаў і адна шыба 222. Насильно мил не будешь — Не памогуць і чары, як каму хто не да пары = Упрошваючы не намілусшся = Даганяючы не нацалуешся = Сілаю нс быць мілаю 223. На то и щука в море, чтобы карась не дремал — На тое і каты, каб мышы лататы = На тос і сабака, каб зайца ганяць = На тое і зязюля, каб кувала І куранят крала 224. На убогого всюду каплет — Сіраціне заўсёды вецер у вочы = Беднаму ўсюды цесна (бедна) = У беднага і ў каши косці = Каму месяц свсціць, а ад сіраты хаваецца = Чалавск убогі, як конь бязногі. Гл 207 225. На урода все неугода — Благой благаце дрзнна i на куце = Кспскаму (лядашчаму) ўсюды кспска = Ліхому нічым не дагодзіш = Што ні зрабі — усё кепска = Колькі ні гадзі, а раз не дагодзіш — і ты паганы 226. На чужой каравай рот не разевай — Не будзь ласы на чужыя каўбасы = Не руш чужога і не бойся нікога = Не гняві бога, не жадай чужога = Нс руш чужых груш. /л. 171 227. На чужой роток не накинешь платок — Няма тас хусты, каб завязаць людзям вусты (вусны) = Чужы роцік нс каўнерык — яго не зашпіліш = Людзям губы не завяжаш = Людзям языка не прывяжаш= Чужы рот не хлеў — не зачыніш 228. Нашел — не радуйся, потерял — не тужи — Не
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

кшй
11 👁
 ◀  / 226  ▶