Рэчкі не пераплыў, а панчохі ўжо сушыць = Калі мядзведзь у лесе, то скуры не дзяруць 195. Мели, Емеля, твоя неделя — Мялі, васпане, пакуль язык не прыстане = Мялі, Апанас, цяпер твой час = Мялі, крывая, твая радавая = Мялі, Іване, дакуль ветру стане 196. Милые бранятся — только тешатся — Хто каго любіць, той таго чубіць = Хто любіцца, той чубіцца = Хто каго кахае, той таго й чапае 197. Мир — велик человек — Грамада — вялікі чалавек = Моцны статак чарадою, а людзі грамадою 198. Много будешь знать — скоро состаришься — Меней будзеш ведаць — даўжэй будзеш спаць = Меней ведаеш — лепей спіш = Шмат будзеш ведаць — галава аблезе 199. Много выбирать — женатым не бывать — З вялікага гурту выбраў сабе курту = З вялікай выбірачкі выбіраюць гарачкі = З вялікай перабірачкі дастанеш балячкі = Дзе вялікія выборы, там пасталы і аборы = За пераборы — лапці ды аборы = Пераборны заўсёды галодны = Не перабірай, а то скулу схопіш 200. Много желать — добра не видать — Хто зашмат жадае, той нічога не мае = Вялікая (шырокая) лыжка рот раздзірае (дзярэ) = Дай кішцы волю, дык сам будзеш у няволі 201. Молодец против овец, а против молодца и сам овца — Зух супраць мух, а супраць зуха і сам муха = Зух з калом да мух = Герой з калом да жабы = Герой бабы старой 202. Молодо — зелено — Маладосць — усё дурносць = Маладосць — буйносць = Маладое піва яшчэ шуміць = Малады розум — палявы вецер: бяжыць і гудзіць 203. Москва не сразу строилась — Не за дзень Вільня станавілася = Не адразу Вільню пабудавалі = Не разам на гару: паціхеньку, памаленьку = За адным цягам дрэва не ссячэш = Будзе час — будзе й квас, не ўсё за раз = Вялікае дрэва паволі расце 204. Моя хата с краю — ничего не знаю — Не маё гарыць — не мне тушыць = Твая бяда — твая нуда = То не мая кароўка ўгрузла = Не над маім каркам = Я не я і хата не мая = І я не я і рука не мая = А мне да таго ні спераду, ні ззаду = Гэта мне ані баліць, ані свярбіць 205. Муж и жена — одна сатана — Мужык і жонка — найлепшая суполка (сполка) = Гаспадар і баба — адна рада = Антось ды Тадора — што лапаць ды абора = Які Хомка, такая і
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
111 👁