Hi бацька купляў, ні сын едзе - Hi бацька спраўляў, ні сын паганяе (ні сын носіць) 185. Лучше плохо ехать, чем хорошо идти — Хоць дрогка, ды нагам легка - Хоць натрасешся, пакуль данясешся, затое ногі не прыстануць з дарогі 186. Лучше по миру собирать, чем чужое бргть — Лепей жабраваць, чым красці = Лешп папрасі, а так не нясі - Toe не ўстыд, што дадзена, а тое ўстыд, што крадзена _ Лепей дадзенае, чымся крадзенае. Гл. 429 187. Лучше синица в руках, чем журавль в небе — Лешп верабейу руцэ, чым жораў пад небам = Лешп верабей у руцэ, як голуб на даху (на страсе) - Лепей варона злоўленая, чым сокал пад небам - Лепей мала, чым нічога. Гл. 123 188. Любишь кататься — люби и саночки возить — Любіш паганяць, любі і каня гадаваць - Любіш гасцяваць, любі і гасціну вітаць = Любіш ездзіць, любі і саначкі цягаць-Любіў цалаваць — любі і калыхаць (любі і палюляць) ■ Умеў гуляць — умей і дзіця забаўляць 189. Любопытной Варваре нос оторвали — Цікаўнай АміЖ нос прыпічамілі=Цікаўная Тэкля палезе і ў пекла - На цікаўныя вочы парушынкі падаюць - Цікавы, як Марцін да кавы 190. Маленькая собачка до старости щенок — Малёнькі сабачка да веку шчаня (цюцька) - Малёнькі сабачка ў шчанятках састарэўся 191. Маленький, да удаленький — Хоць малёнькі, але ўдалёнькі = Хоць малая, ды ўвішная - Хоць караткаваты, ды вузлаваты = Хоць малы, ды вялікаму лапці падпляце - Невял ікая мурашка, а горы капае - Маленькая кулька мядзведзя валіць. Гл. 192 192. Мал золотник, да дорог — Конік маленькі, але даражэнькі = Талер маленькі, а даражэнькі - Маленькі, ды залаценькі = Грош маленькі, ды вялікія справы робіць. Гл. 191 193. Малые дети — малая печаль, большие дети — большая печаль — Малыя дзеткі — малыя і бедкі - Малыя дзеці — галава баліць, вырастуць — сэрца " Малыя дзеці — рукі баляць, вялікія — сэрца баліць - Малыя дзеці — малы клопат,. большыя дзеці — болыпы клопат 194. Медведя не убил, а шкуру запродал — Мядзведзь у лесе, а ён скуру прапіў (а скура прададзеная) - Яшчэ не злавіў, а ўжо скубе - Жарабя ў мяху, а ўжо хамут шыюць
17 👁