Малы руска-беларускі слоўнік прыказак, прымавак і фразем (1991). З. Ф. Санько

 ◀  / 226  ▶ 
Гні галінку, пакуль маладзенькая = Гні дрэўца, пакуль гнецца = Дзяры лыка, як дзярэцца: бо прысохне — не ўдзярэш = Ідзі, пакуль дзверы адчыненыя (бо потым рады не дасі) = Куй жалсза, пакуль гарачае, як астыне — не ўкусш 174. Курица не птица, баба не человек — Грошы не мякіна, баба не мужчина = Рак не рыба, кажан не птушка = Курыца не птушка, гультай не чалавек, балбатун не гаспадар - Сыр не закуска, кум не сваяк = Лахман не адзежа, зацірка не ежа = Рубель не грошы, а гад нс брат 175. Легок на помине — Пра цыгана гамана, а ён і тут = Мы пра цыганку, а яна на ганку (а яна за клямку) = Пра воўка памоўка, а ён на парог= Пра каго звоняць, таго чэрці гоняць 176. Лентяй за дело — мозоль на тело — Як прывык да ляносці, то ад працы баляць косці = Як з мілым пастаяць, то ручанькі не баляць " Людзі жыта жаць, а ў нас мазалі баляць = Гультай за работу — мазоль за руку = У няўмекі рукі калекі 177. Лес рубят — щепки летят — Дзе дровы сякуць, там трэскі лятуць = Дзе п'юць, там і льюць = Дзе чубы трашчаць, там і пэйсы ляцяць 178. Летами ушел, да умом не дошел — Барада па пояс, а розуму ні на волас = Век зжыў, а розуму не нажыў = Галава пасівела, а розуму не набрала = Ужо сівы, а ў галаве пуста Стары, а дурны. Гл. 30 179. Либо дождик, либо снег, либо будет, либо нет — Ці цот, ці лішка, ці Лявон, ці Грышка = Абс сяк, аботак, абоблін, або праснак. Гл. 3 180. Лиха беда начало — Цяжка пачаць, ды лёгка канчаць = Найцяжэй, пакуль з месца = Як ёсць пачатак, будзе й канчатак = Без зачатку і канца не было б = Без падпалу дровы не гараць. Гл. 425 181. Лоб широк, да ума мало — Галава з лубку, а розуму з бубку=Лоб вялікі, ды мазгоў мала = Галава бы кацёл, а розуму няма = Вялікая галава, ды малы розум = Галава вялікая, ды пустая = Лоб што лапата, ды розуму небагата 182. Ложка дегтя портит бочку меда — Кропля смуроду псуе гарнец мёду. Гл. 292 183. Ложь не живуща, вранью короткий век — Хлусня як алей — выйдзе наверх = Хлуслівага лягчэй злавіць, як кульгавага. Гл. 466 184. Лошади чужие, хомут не свой — погоняй не стой
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

пюць
24 👁
 ◀  / 226  ▶